Любіць і помніць
кніга мемуараў
«Любі́ць і по́мніць. Успаміна́е сын Яку́ба Ко́ласа» — кніга мемуараў, укладзеная Данілам Міцкевічам і надрукаваная тыражом 2 500 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя»[1].
Любіць і помніць | |
---|---|
Любі́ць і по́мніць | |
| |
Жанр | успаміны |
Аўтар | Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2000 |
Дата першай публікацыі | 2000 |
Асобнае выданне | 2000 |
Выдавецтва | Полымя |
Колькасць старонак | 288 |
Ілюстратар | В. Д. Міцкевіч |
Афармленне | В. Д. Міцкевіч |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-07-0363-6 |
Змест
правіцьКнігу напісаў старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Міцкевіч. У ёй сабраны разрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям’ю, пра блізкіх яму людзей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа.
Іншыя дадзеныя
правіцьКніга выдадзена пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Навуковым рэдактарам выдання з’яўляецца доктар філасофскіх навук Г. В. Кісялёў, рэцэнзентам — народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль.
Зноскі
- ↑ Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа, Міцкевіч Даніла . Kamunikat.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх