Людміла Раманаўна Сяўко

Людміла Раманаўна Сяўко (нар. 30 лістапада 1956, Гродна) — беларускі палітык.

Людміла Раманаўна Сяўко
Нараджэнне 30 лістапада 1956(1956-11-30) (67 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык англійскай мовы).

Працавала фактурыстам склада на базе «Аблкаапгасгандлю», камплектоўшчыцай інструменту рамонтна-механічнага цэха Гродзенскага хімічнага камбіната, кладаўшчыцай вяслярнай базы, зброевым майстрам Гродзенскага абласнога савета «Дынама». Пасля заканчэння вучобы была трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе Гродзенскага абласнога савета «Дынама», трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 1 Ленінскага раённага аддзела народнай адукацыі г. Гродна, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 26 Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі г. Гродна, намеснікам старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Была намеснікам старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі