Лютэцыя
Лютэцыя (Lutetia), часам таксама Лютэцыя Парызіёрыум (Lutetia Parisiorum) — старажытнае паселішча на месцы сучаснага Парыжа. Спачатку Лютэцыя была паселішчам кельцкага племя парызіяў, але захавала сваю назву і пасля захопу апідума рымлянамі. Паходжанне і значэнне назвы невядома.
Кельцкае паселішча
правіцьПершыя рэшткі паселішча на тэрыторыі Парыжа адносяцца, як мяркуюць гісторыкі, да часу 4000 гадоў да н. э., знойдзены рэшткі з бронзавага і жалезнага стагоддзяў. Першае згадванне аб Лютэцыі як пра селішча на востраве можна знайсці ў 6-й кнізе «Запісак аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара, датаванай 53 годам да н. э. Пасля Цэзара Лютэцыя была галоўным паселішчам кельцкага племя парызіяў, аднак бедныя знаходкі археолагаў не дазваляюць усталяваць дакладнае месца размяшчэння кельцкага селішча. Гісторыкі выказалі здагадку, што Лютэцыя размяшчалася на адным з астравоў Сены, востраве Сітэ, але падчас раскопак не былі знойдзеныя прадметы дарымскага перыяду. Месца знаходжання кельцкага горада застаецца невядомым.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лютэцыя