Лю Фанпін
Лю Фанпін (кіт.: 劉方平 Liú Fāngpíng; нарадзіўся не пазней за 758 год): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі з горада Лоян правінцыі Хэнань, Сюнну па паходжанні. Вядомыя яго вершы «Месячная ноч» (кіт.: 月夜 Yuè yè), «Веснавы сум» (кіт.: 春怨), «Новая вясна» (кіт.: 新春 Xīn chūn), «У лодцы асенняй ноччу» (кіт.: 秋夜泛舟 Qīu yè fànzhōu).
Лю Фанпін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 710 |
Дата смерці | 782[1] |
Грамадзянства | |
Бацька | Liu Wei[d][1] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мастак, пісьменнік |
Біяграфія
правіцьУ эпоху Цяньбао (кіт.: 天寶) не вытрымаў экзамен цзіньшы (кіт.: 進士) і не здолеў папасці ў войска, таму пасяліўся пустэльнікам ля рэк Жухэ (кіт.: 汝河) і Ін (кіт.: 潁水), ніколі не стаўшы чыноўнікам. Быў калегам Хуан Фужэня (кіт.: 皇甫冉), Юань Дэсю (кіт.: 元德秀), Лі Ці (кіт.: 李頎), Ян У (кіт.: 嚴武). Большай часткай пісаў пейзажную лірыку. Часта пісаў у форме чатырохрадкоўяў. Ён не выказваў новых ідэй, але мастацкае майстэрства, з якім ён апісвае прыроду, вельмі высокае.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Вершы Лі Фанпіна ў «Вікікрыніцы»
- Старонка на Hudong (у т.л. вершы)
- Старонка ў «Байду Байкэ» (у т.л. вершы)