Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт

Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт — педагагічны ўніверсітэт у горадзе Далянь, правінцыя Ляанін, Кітай. Заснаваны ў 1951 годзе, універсітэт адказвае за навучанне настаўнікаў для выкладання ў сярэдніх школах правінцыі.

Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт
Заснаваны 1951
Сайт lnnu.edu.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт быў заснаваны ў жніўні 1951 года, як частка Рэспубліканскай рэформы сістэмы падрыхтоўкі настаўнікаў. У адпаведнасці з новай сістэмай shifan (师范) пэўныя ўстановы дадатковай і вышэйшай адукацыі былі створаны з мэтай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў. Фінансавымі стымуламі (напрыклад, стыпендыі) было прапанавана заахвочваць студэнтаў да навучання ў гэтых установах. Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт быў адным з двух педагагічных універсітэтаў (разам з Шэньянскім педагагічным універсітэтам, заснаваным у тым жа годзе), заснаваных у правінцыі Ляанін.

Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт застаецца абласным цэнтрам падрыхтоўкі настаўнікаў у правінцыі Ляанін. Універсітэт складаецца з 10 каледжаў і падзелены на 25 дэпартаментаў, якія прапануюць 39 праграм для тых, хто вучыцца на ступень бакалаўра, 36 — на ступень магістра, і 2 — на ступень дактаранта.