Адкрыць галоўнае меню

Лячэбна-працоўны прафілакторый

Лячэбна-працоўны прафілакторый, ЛПП - у СССР і некаторых постсавецкіх краінах (Беларусь,Туркменістан) — від лячэбна-папраўчай установы, прызначанага для тых, хто па рашэнні суда накіроўваўся на прымусовае лячэнне ад наркаманіі і алкагалізму. Фактычна ЛПП з'яўляліся месцам абмежавання волі, дзе асноўны метад лячэння — прымусовая праца хворага. У той жа час, знаходжанне ў ЛПП не лічылася турэмным тэрмінам і дазваляла часова ізаляваць алкаголікаў і п'яных парушальнікаў грамадскага парадку без адпраўкі іх у турму.

У Беларусі дзейничаюць 9 ЛПП[1]:

  • ЛПП №1 — Светлагорск
  • ЛПП №2 (жаночы) — Стараселле (Горацкі раён)
  • ЛПП №3 (жаночы) — Паўлаўка (Слуцкі раён)
  • ЛПП №4 — Віцебск
  • ЛПП №5 — Уселюб/Навагрудак
  • ЛПП №6 — Дзяржынск
  • ЛПП №7 — Магілёў
  • ЛПП №8 — Наваполацк
  • ЛПП №9 (жаночы) — Віцебск
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Департамент исполнения наказаний МВД Республики Беларусь