Лёнавыя[3] (Linaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя (Malpighiales). Сямейства змяшчае больш за 500 відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Самы вядомы від — Linum usitatissimum, важная прамысловая, тэкстыльная расліна.

Лёнавыя

Linum pubescens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Linaceae DC. ex Perleb (1818), nom. cons.

Тыпавы род
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29200
NCBI  4004
EOL  4315
IPNI  30003859-2
FW  55716

Апісанне правіць

Гэта травы, кусты ці дрэвы з чарговым, радзей супратыўным, простым лісцем. Многія прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца драўнянымі ліянамі, якія чапляюцца з дапамогай кручкападобных калючак. Кветкі правільныя, пяцічленныя, песцікава-тычынкавыя. Яны сабраны ў верхавінныя або пазухавыя суквецці, радзей адзінкавыя. Тычынак дзесяць, пры аснаванні зрастаюцца. Гінецэй сінкарпный з 5 пладалісткоў. Плод — маланасенная каробачка або касцянка. Насенне без эндасперму.

Класіфікацыя правіць

Падсямейства Linoideae

Падсямейства Hugonioideae

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць