Ліга чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын

Ліга чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын (англ.: UEFA Women's Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж жаночых вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА. Турнір быў заснаваны ў 2001 годзе.

Футбол
Футбол
Ліга чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын


UEFA Women's Champions League


 
Заснаваны: 2001
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 45
Дзеючы чэмпіён: Францыя Алімпік Ліён (8-ы тытул)
Найбольш тытулаваны: Францыя Алімпік Ліён (8 тытулаў)
Бягучы сезон
2022/23

Гісторыя

правіць

З 2001 па 2009 турнір называўся жаночым кубкам УЕФА і амаль кожны сезон у рэгламенце правядзення дадзенага спаборніцтва ўводзіліся папраўкі. Гісторыя па сезонах:

  • Сезон 2001/02. У першым розыгрышы прынялі ўдзел 33 клубы. Пасля адзінага кваліфікацыйнага раўнда, які адбыўся з аднаго матчу, засталося 32 клубы, якія былі падзеленыя на 8 груп па 4 каманды. У 1/4 праходзілі толькі пераможцы сваіх груп. Пасля 1/2 і фінал, дзе згулялі нямецкі «Франкфурт» і шведскі «Умеа». Немкі сталі першымі ўладальнікамі жаночага Кубка УЕФА.
  • У наступным сезоне ўжо прымалі ўдзел 35 каманд. У кваліфікацыйным раўндзе гулялі 4 каманды з самымі нізкім рэйтынгам, дзе чэмпіён дадзенай групы далучаўся да астатніх 31 каманд. А далей 8 груп па 4 каманды, 1/4, 1/2 і фінал паміж дацкай «Фартунай» і леташнім фіналістам «Умеа», дзе шведкі выйгралі свой першы кубак.
  • У сезоне 2003/04 ужо 40 каманд. Кваліфікацыйны раунд адбыўся з 3-ма групамі, дзе пераможцы іх ішлі далей. А ў фінале сустрэліся ўжо знаёмыя сапернікі: «Франкфурт» і «Умеа», і шведкі бяруць 2-і кубак запар.
  • 2004/05. 43 каманды і правілы трохі карэктуюцца: 9 кваліфікацыйных груп па 4 каманды, далей выходзіць пераможца, і да 9 каманд далучаюцца леташні ўладальнік кубка УЕФА і 6 каманд чэмпіёнак нацыянальных першынстваў з найвышэйшым рэйтынгам. Далей 16 каманд дзеляцца на 4 групы, дзе 2 мацнейшыя ідуць у 1/4. У фінале ж зноў сустракаюцца немкі і датчанкі, аднак на гэты раз потсдамскі  «Турбінэ» і стакгольмскі «Юргардэн». Фінал упершыню праводзіўся ў 2 матчы (у Стакгольме і Потсдаме), па выніках якога немкі становяцца чэмпіёнкамі.
  • У сезоне 2005/06 у розыгрышы зноў прымае ўдзел 43 клубы. У фінале сустрэліся два нямецкія клубы «Турбінэ» і «Франкфурт». Па выніках 2-х матчаў «Франкфурт» бярэ свой 2-і тытул.
  • У сезоне 2006/07 фармат турніру не зведаў ніякіх змен. У фінал ўпершыню выйшаў англійскі клуб лонданскі «Арсэнал», дзе яго сустракаў ужо тытуляваны «Умеа». Англічанкі сваіх заўзятараў не падвялі і ўзялі свой першы Кубак.
  • У сезоне 2007/08 удзел у турніры прынялі 45 клубаў. 10 кваліфікацыйных груп, 4 асноўныя групы. Таксама вярнулі аднаматчавы фінал, дзе «Франкфурт» атрымаў перамогу над даўняй суперніцай «Умеа».
  • Сезон 2008/09 стаў апошнім пад назвай Кубак УЕФА. Удзел прымалі 43 каманды. У фінал выйшлі нямецкі «Дуйсбург 2001» і расійскі клуб «Зорка 2005», якія ўпершыню прымалі ўдзел у еўракубку. У двухматчавым супрацьстаянні немкі атрымалі перамогу.
  • Перад сезонам 2009/10 выканаўчы камітэт УЕФА прыняў пастанову аб перайменаванні Кубка УЕФА сярод жанчын, які стаў называцца Лігай чэмпіёнаў УЕФА. Акрамя назвы, змяніўся і фармат турніру, у якім стала прымаць удзел прадстаўнікі 45 нацыянальных асацыяцый і пачаў праводзіцца аднаматчавы фінал на нейтральным полі. 7 кваліфікацыйных груп па 4 каманды, з якіх лідэры выходзіць у 1/16. Сюды ж далучаюцца чэмпіёны нацыянальных першынстваў з найбольшым рэйтынгам. Першы фінал разыгралі нямецкая «Турбінэ» і французскі «Ліён». Немкі сталі першымі ўладальнікамі жаночай Лігі чэмпіёнаў
  • У 2010/11 фінал разыгрывалі тыя ж каманды, толькі на гэты раз «Ліён» змог рэабілітавацца.
  • На наступны год у фінале зноў гулялі немкі і францужанкі, толькі на гэты раз «Франкфурт» змяніў «Турбінэ». «Ліён» выйграе 2-і тытул запар.
  • У сезоне 2012/13 нямецкі «Вольфсбург» абыгрывае ў фінале «Ліён».
  • У сезоне 2013/14 «Ліён» упершыню не даходзіць да фіналу, не прайшоўшы нават стадыю 1/16. У фінале жа «Вольфсбург» адолеў шведскі «Цюрэсо».
  • 2014/15. Зноў французска-нямецкі фінал. «Франкфурт» перамагае ПСЖ.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць