Лідзія Анатольеўна Таран

Лідзія Анатольеўна Таран (укр.: Лідія Анатоліївна Таран; нар. 19 верасня 1977, Кіеў, УССР) — украінская тэлевядучая. Уладальніца прэмій «Телезірка» і «Телетріумф». Валодае англійскай і французскай мовамі.

Лідзія Анатольеўна Таран
Род дзейнасці тэлевядучая
Дата нараджэння 19 верасня 1977(1977-09-19) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Кіеве, у сям’і журналістаў[1]. Да жніўня 2010 года была ў грамадзянскім шлюбе з вядучым Андрэем Даманскім[2], з якім мае дачку Васілісу[3]. Любіць вандроўкі і горныя лыжы[4]. Даволі часта мяняе імідж.

Прафесійная дзейнасць правіць

Пачала журналісцкую кар’еру з радыё, аднак вядомасць атрымала на тэлебачанні. Акрамя асноўнай прафесіі, Таран паспяхова займаецца ўласным сацыяльным праектам «Здійснити мрію», мэта якога — рэалізаваць мары цяжкахворых дзяцей ва Украіне.

  • 1994—1995 — вядучая інфармацыйна-забаўляльных праграм радыё «Промінь», «Довіра».
  • 1995—1998 — рэдактар і вядучая праграм на некалькіх радыёстанцыях.
  • 1998—2004 — вядучая на «Новым канале» («Репортер», «Спортрепортер», «Підйом», «Гол»)
  • 2005—2009 — вядучая на «5 канале» («Час новин»)
  • з 2009 — вядучая на тэлеканалах «1+1» («Я люблю Україну», «Сніданок з 1+1», «ТСН») і 2+2 («ПроФутбол»)

Удзельнічала ў трэцім сезоне праекта «Танцюю для тебе». У снежні 2011 года ўдзельнічала ў шоў «Краса по-українськи». У 2012 годзе прыняла ўдзел у праекце канала «1+1» «І прийде кохання».

Узнагароды правіць

  • «Телетріумф» у намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы»
  • 2003 — «Телетріумф» у намінацыі «Спартыўны каментатар, вядучы спартыўнай праграмы»

Зноскі

  1. Лідія Таран: Я жодного разу не писала резюме(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 серпня 2016. Праверана 6-07-2016.
  2. Доманський кинув телеведучу Лідію Таран заради блондинки
  3. Доманський показав своїх дітей і дружин.
  4. "Лидия Таран". Праверана 2016-12-18.

Спасылкі правіць