Ліканкабур (ісп.: Licancabur) — стратавулкан на мяжы Чылі і Балівіі (пераважна ў Чылі). Суседнічае з вулканам Хурыкес і возерам Лагуна-Вердэ. Вулкан мае форму даволі правільнага конуса вышынёй 5916 м над узроўнем мора. На вяршыні знаходзіцца 400-метровы кратар з невялікім (каля 90×70 м) возерам. Тэмпература вады ў ім — 6 ° C. Гэта адно з самых высокіх азёр Зямлі. Хоць яно знаходзіцца ў самай сухой пустыні планеты, Атакама, яно існуе ўжо не менш за 500 гадоў. У ім выяўленыя экстрэмафільныя арганізмы. Руіны збудаванняў інкаў, размешчаныя на вяршыні, сведчаць пра адсутнасць буйных вывяржэнняў за апошнія 500—1000 гадоў. Папулярны турыстычны аб’ект.

Ліканкабур
ісп. Licancabur
Краіны
Горная сістэмаАнды 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнненевядома 
Вышыня вяршыні5920 м 
Ліканкабур (Чылі)
Ліканкабур
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы