Лімфатычны філярыятоз, таксама вядомы як элефантыяз, выклікаецца паразітычнымі чарвямі тыпу Filarioidea. Многія выпадкі захворвання праходзяць бессімптомна. Аднак некаторыя выклікаюць моцнае распуханне рук, ног ці геніталіяў. Таксама могуць назірацца патаўшчэнне скуры і з’яўленне болю. Змяненні ў целе могуць выклікаць сацыяльныя і эканамічныя праблемы ў хворага.[1]

Лімфатычны філярыятоз
Выява жанчыны, хворай на элефантыяз.
Выява жанчыны, хворай на элефантыяз.
МКХ-10 B74.74.
МКХ-9 125.0125.0-125.9125.9
eMedicine derm/888 
MeSH D005368

Крыніцы і дыягностыка

правіць

Чэрві распаўсюджваюцца праз укусы інфікаваных маскітаў. Заражэнне звычайна адбываецца ў дзіцячым узросце. Існуе тры тыпы чарвей, якія выклікаюць хваробу: Wuchereria bancrofti, Brugia malayi і Brugia timori. Wuchereria bancrofti — самы распаўсюджаны від. Чэрві пашкоджваюць лімфатычную сістэму.[1] Дыягностыка праводзіцца па знешнім выглядзе, з дапамогай мікраскопа, у крыві, забранай увечары. Кроў павінна мець форму густога мазку і правярацца з дапамогай метаду афарбоўкі па Гімзе. Таксама можа прымяняцца праверка крыві на антыцелы супраць хваробы.[2]

Прафілактыка і лячэнне

правіць

Прафілактыка праводзіцца лячэннем цэлых груп, у якіх хвароба існуе на працягу года з мэтай поўнага знішчэння захворвання. Працэс займае прыблізна шэсць гадоў. Прымяняюцца наступныя медыкаменты: альбендазол з івермектынам ці альбендазол з дыэтылкарбамазінам. Лекі не забіваюць дарослых чарвей, а папярэджваюць далейшае распаўсюджванне хваробы, пакуль чэрві не памруць з-за натуральных прычын. Таксама рэкамендавана прыкладаць высілкі па папярэджанні ўкусаў маскітаў, у тым ліку зніжэнне колькасці маскітаў і выкарыстанне сетак для ложку.[1]

Эпідэміялогія

правіць

Больш за 120 мільёнаў чалавек інфікаваныя лімфатычным філярыятозам. Прыблізна 1,4 млрд. чалавек знаходзяцца ў групе рызыкі ў 73 краінах. Хвароба найбольш распаўсюджаная ў Афрыцы і Азіі. Захворванне штогод цягне эканамічныя страты ў некалькі мільярдаў долараў ЗША.[1]

Бібліяграфія

правіць
  1. а б в г Lymphatic filariasis Fact sheet N°102. World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 20 March 2014.
  2. Parasites - Lymphatic Filariasis Diagnosis. CDC (14 чэрвеня 2013). Праверана 21 March 2014.