Лінгва франка нова

Лiнгва франка нова (Lingua Franca Nova або LFN) — штучная мова створаная ў 1965 годзе псіхолагам Джорджам Бурэем з універсітэта Шыпенсбургу (Пенсільванія, ЗША). Лінгва франка нова заснавана на французскай, італьянскай, партугальскай і каталунскай мовах. Мова ўжывае лацінскі алфавіт, кірыліцу.

Алфавіт правіць

Для напісання ў мове магчыма ўжываць лацінскі алфавіт або кірыліцу.

Лацінскі a b c d e f g h i j l m n o p r s t u v x z
Кірыліца а б к д е ф г х и ж л м н о п р с т у в ш з

Дыфтонгі правіць

  • ai /aj/
  • au /aw/
  • eu /ew/
  • oi /oj/

Калі i ці u стаяць перад іншай галоснай, яны могуць рабіцца паўгалоснымі j і w у наступных выпадках:

  • у пачатку слова
  • паміж галоснымі
  • пасля li, ni
  • пасля cu, gu

Націск правіць

Націск на галосным гуку, перад апошнім зычным, выключаючы канчатак множнага ліку слова -s (калі існуе). Паўгалосная дыфтонга лічыцца зычнай. Але калі канчатковыя галосныя ea, ae, eo, oe, ao, oa, ui, націск на першую галосную пары.

Граматыка правіць

Марфалогія правіць

Граматыка мовы базуецца на лацінскіх крэольскіх мовах (дэвіз мовы «Lingua Franka Nova — la creol per la mundo!» — Лінгва франка нова — крэольская мова для ўсяго свету).

Мінулы час вызначае склад ia, будучы час — va якія ставяцца перад дзеясловам.

Множны лік робіцца дабаўленнем суфікса -s ці -es пасля зычных. Існуюць прэфіксы і суфіксы для вытворных слоў: -or для асобы, якая робіць нешта ў сувязі з сваёй роляй ці прафесіяй, і -eria для месца працы ці крамы.

  • carne — мяса
  • carnor — мяснік
  • carneria — мясная крама

Дзеясловы могуць ужывацца як назоўнікі без змен, прыметнікі і дзеепрыметнікі таксама могуць ужывацца як назоўнікі.

  • nos dansa — мы таньчым
  • la dansa — танец

Слоўнік складаецца з 14000 слоў

Сінтаксіс правіць

Мова мае жорсткі парадак слоў: Суб'ект-дзеяслоў-аб'ект

  • la fem ama la casa — жанчына любіць дом

суб'ект і аб'ект: часціца-назоўнік-прыметнікі

  • la casa grande — дом-вялікі

Спасылкі правіць