Ліндсей Марсі Хардынг (англ.: Lindsey Marcie Harding; 12 чэрвеня 1984, Мабіл, ЗША) — прафесійная амерыканская і беларуская баскетбалістка, трэнер. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі па баскетболе.

Баскетбол
Ліндсей Хардынг
англ.: Lindsey Harding
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 12 чэрвеня 1984(1984-06-12) (39 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 173 см
Вага 63 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Школа Сай-Фэйр
Каледж Дзьюк
Драфт НБА 1, 2007, Фінікс Меркуры
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Злучаныя Штаты Амерыкі Мінесота Лінкс
2008—2009 Турцыя Мерсін БСБ
2009—2010 Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон Містыкс
2009—2010 Літва ТЕО Вільнюс
2010—2011 Расія Дынама (Курск)
2011—2012 Злучаныя Штаты Амерыкі Атланта Дрым
2013 Турцыя Галатасарай
2013—2014 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Спаркс
2014—2015 Турцыя Эдырнеспор
2015—2016 Турцыя Гелісцірэнлер
2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Ліберці
2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Фінікс Меркуры
2016—2017 Турцыя Бешыкташ
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Ліндсей Хардынг нарадзілася 12 чэрвеня 1984 года ў горадзе Мабіл (штат Алабама), а вырасла ўжо ў горадзе Х’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэс у сярэдняй школе Сай-Фэйр, у якой гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Хардынг і Ліліян Эндрус, ёсць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].

Спартыўная кар’ера правіць

Ліндсей Хардынг выступала за «Мінесоту», «Вашынгтон», «Атланту», «Лос-Анджэлес», «Нью-Ёрк» і «Фінікс» у жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі {WNBA). У 270 гульнях WNBA за кар’еру Хардынг набірала ў сярэднім 9,8 ачкоў, рабіла 4,0 перадачы і 2,9 падбораў[2].

У 2015 годзе Ліндсей Хардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт разыгрываючых абаронцаў  (руск.)[3]. У хуткім часе пасля атрымання беларускага пашпарта яна была ўключана ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыі і Румыніі, якой дапамагла завяршыць турнір на выніковым чацвёртым месцы[4].

Трэнерская кар’ера правіць

З 2018 года распачала трэнерскую кар’еру. У 2019 годзе стала памочнікам галоўнага трэнера каманды NBA «Сакрамента Кінгз»[5]. У 2021 годзе Ліндсей Хардынг узначаліла жаночую зборную Паўднёвага Судана[6].

20 чэрвеня 2023 года прызначана галоўным трэнерам каманды «Стоктан Кінгз» з NBA G League[7], фарм-клуба «Сакрамента Кінгз». 2 красавіка 2024 года яна названа трэнерам года NBA G League па выніках сезона 2023-24, стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду[8].

Зноскі правіць

  1. Lindsey Harding Bios (англ.)(недаступная спасылка). usab.com. USA Women’s National Team. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  2. pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 23 ліпеня 2019.
  3. Belarus hope Harding helps team reach Olympics (англ.)(недаступная спасылка). fiba.com. International Basketball Federation. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  4. Spain Beat Belarus To Bronze Medal (англ.). eurobasketwomen2015.com. FIBA Europe. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  5. pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 23 ліпеня 2019.
  6. nn.by
  7. Stockton Kings Name Lindsey Harding Head Coach. NBA.com (20 чэрвеня 2023). Праверана April 2, 2024.
  8. Lindsey Harding Named 2023-24 NBA G League Coach Of The Year. NBA.com (2 красавіка 2024). Праверана April 2, 2024.

Спасылкі правіць