Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера
Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера (ням.: Johannes Kepler Universität Linz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Лінц. Названа ў гонар Іагана Кеплера.
Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера | |
---|---|
ням.: Johannes Kepler Universität Linz | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Johannes Kepler Universität Linz |
Міжнародная назва | англ.: Johannes Kepler University Linz |
Заснаваны | 1966 |
Студэнты | 20 544[1] |
Размяшчэнне | Лінц |
Сайт | jku.at |
![]() |
Гісторыя Правіць
Універсітэт быў заснаваны 8 кастрычніка 1966 года як Вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Першым рэктарам стаў Людвіг Фролер. У першы год працы ВНУ студэнты паступалі на факультэт сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навук. Праз два гады быў створаны факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук. У 1975 годзе ва ўніверсітэце быў створаны самастойны юрыдычны факультэт. У тым жа годзе ўніверсітэт перайменаваны ва Універсітэт Іагана Кеплера. У 1977 годзе была адкрыты новы кампус факультэта інжынерных і прыродазнаўчых навук. У 2012 годзе быў створаны медыцынскі факультэт.
Структура Правіць
- Юрыдычны факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт сацыяльных, эканамічных і дзелавых навук
- Факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы