У германістыцы лініяй Шпаера (ням.: Speyerer Linie) завецца ізаглоса, якая падзяляе заходнегерманскі дыялектны кантынуум. Яе таксама завуць лініяй appel/apfel і звычайна разглядаюць у якасці паўднёвай мяжы сярэдненямецкай дыялектнай вобласці, абмежаванай на поўначы лініяй Бенрата. Дыялекты на паоўдзень ад лініі Шпаера адносяцца да паўднёванямецкіх (верхненямецкіх), а менавіта адбываецца зрушэнне зычных са зменай гучання Appel на Apfel у большай ступені, чым у дыялектах на поўнач ад яе. У поўнай меры і паслядоўна гэта зняменне адбываецца толькі на паўднёвым краю нямецкай мовы ў верхнеалеманскім і цірольскім дыялектах. З прычыны таго, што лінія Шпаера некалькі разоў перасякае раку Майн каля гарадоў Фаўльбах, Фройденберг і Гросхайбах, яе таксама завуць майнскай лініяй (ням.: Main-Linie).

Лінія Шпаера (паказана на карце ружовым колерам)

Гл. таксама правіць