У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Лаліса Манобал (таксама сустракаецца Манобан[заўв 1], тайск.: ลลิษา มโนบาล; народжаная Пранпрыя Манобал[заўв 2][4], 27 сакавіка 1997), больш вядомая як Ліса (англ.: Lisa[заўв 3]), — тайская рэперка, спявачка і танцорка, удзельніца паўднёвакарэйскага дзявочага гурту Blackpink, створанага YG Entertainment[5].

Ліса
тайск.: ลลิษา มโนบาล
Ліса на прэміі BVLGARI Avrora у 2022
Ліса на прэміі BVLGARI Avrora у 2022
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Пранпрыя Манобал
Дата нараджэння 27 сакавіка 1997(1997-03-27) (27 гадоў)
Месца нараджэння Бурырам, Тайланд
Краіна  Тайланд
Музычная дзейнасць
Прафесія
Гады актыўнасці 2016—дагэтуль
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструмент вакал
Жанры
Калектыў Blackpink
Лэйблы
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
член ордэна Брытанскай імперыі
Аўтограф Аўтограф
lalisaofficial.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У верасні 2021 года артыстка дэбютавала як сола-выканаўца з першым самотнікам Lalisa. Больш за 736,000 копій альбому было продана падчас тыдня прасоўвання ў Паўднёвай Карэі, што стала рэкордам сярод жанчын-артыстак. Музыкальнае відэа да яе аднайменнай песні дасягнула адзнакі ў 73.6 мільёна праглядаў на YouTube за першыя 24 гадзіны пасля рэлізу, таксама пабіўшы рэкорд сярод відэа усіх сола-выканаўцаў. Абое трэкі з яе першага сінгла, «Lalisa» і «Money», дасягнулі топ 10 песняў чарта Billboard Global 200.

Ліса атрымала вялікую колькасць ўзнагарод, у тым ліку пяць сусветных рэкордаў Гінеса, узнагароды штогадовай прэміі Mnet Asian Music Award, прэміі Gaon Chart Music Award, а таксама стала першай K-pop выканаўцай, якая атрымала ўзнагароды MTV Video Music Award і MTV Europe Music Award. Яна лічыцца адной з найбольш уплывовых K-pop выканаўцаў у свеце і з 2019 года з'яўляецца найпапулярнейшым K-pop айдалам у Instagram.

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Ліса нарадзілася 27 сакавіка 1997 года[6] ў правінцыі Бурырам, Тайланд[7] як Пранпрыя Манобал. Пазней бацькі змянілі імя дачкі на Лаліса, якое значыць "тая, якую хваляць"[8], праз параду прадракальніцы, каб забяспечыць дзіцяці добрае жыццё[9]. Ліса была адзіным дзіцём у сям'і і выхоўвалася тайскай маці ды швейцарскім айчымам[10]. Маці Лісы завуць Чыттхіп Брушвайлер. Айчым — Марка Брушвайлер — знакаміты швейцарскі шэф-кухар, які зараз працуе ў Тайландзе. Ліса атрымала адукацыю ў пачатковай і сярэдняй школе Прапхамонтры[11].

У чатыры гады будучая рэперка пачала наведваць урокі танцаў і з таго часу заўсёды брала ўдзел у розных танцавальных спаборніцтвах, у тым ліку To Be Number One[12], пасля чаго далучылася да танцавальнага гурта We Zaa Cool у якасці адной з адзінаццаці ўдзельнікаў разам з БэмБэмам (будучым удзельнікам гурту Got7). У верасні 2009 года гурт узяў удзел у спаборніцтве LG Entertainment Million Dream Sanan World, якое транслявалася па канале Channel 9, і выйграў узнагароду «Special Team»[13]. Ліса таксама прадстаўляла сваю школу на спаборніцтве па спевам Top 3 Good Morals of Thailand, якое было арганізавана Цэнтрам прасоўвання маралі ў 2009 годзе. Яна выйграла адно з першых месц[11].

Заўвагі

правіць
  1. Афіцыйнае напісанне прозвішча ў адпаведнасці з тайскім алфавітам — Манобал, але форма "Манобан" лепш перадае тайскае вымаўленне.[2][3]
  2. ปราณปรียา มโนบาล
  3. Хангыль: 리사

Крыніцы

правіць
  1. Герман, Тамар (22 кастрычніка 2018). "Blackpink Sign With Interscope Records & UMG in Global Partnership With YG Entertainment: Exclusive". Billboard.{{cite magazine}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  2. Ім Сын Хе. Title of single by Blackpink's Lisa is her real name. Korea JoongAng Daily (26 жніўня 2021).
  3. Ру Джэ Он. Blackpink Lisa Deceiving Other Members with Her Real Name???. JoongAng Ilbo (1 ліпеня 2018).
  4. "Blackpink's Lisa changed her name for good luck and it worked". The Straits Times (Singapore). 12 верасня 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  5. Blackpink(недаступная спасылка). YG Family. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017. Праверана 24 сакавіка 2023.
  6. Лі, Каспар (27 сакавіка 2019). "4 reasons why we love Lisa, Blackpink's youngest member". South China Morning Post. Архівавана з арыгінала 6 студзеня 2020.
  7. Тайтракулпаніч, Асары (2 траўня 2019). "Black Pink to Light Bangkok on Fire This Summer". Khaosod English. Архівавана з арыгінала 13 траўня 2019.
  8. "Lisa from Blackpink – Thailand-raised K-pop singer who is the group's main dancer and speaks four languages". South China Morning Post. Архівавана з арыгінала 3 траўня 2019.
  9. Фрыні, Нолан (10 верасня 2021). "Blackpink's Lisa on Her Solo Debut and Stepping Up Her Rap Skills: 'I Pushed Myself'". Billboard. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2021.
  10. เปิดชีวิต! 'ลิซ่า BlackPink' ล่าฝันสู่ซุปเปอร์สตาร์ (тайск.). Bangkokbiznews (11 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2019.
  11. а б Lisa of Blackpink donates to help flood victims in Thailand (англ.). The Independent Singapore (22 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020.
  12. 'LISA' YG New Girl Group : ลลิษา มโนบาล กับเรื่องราวที่เล่าโดยพี่สาวถ (тайск.). hallyukstar (4 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016.
  13. Гадонг, Катрына. Blackpink Lisa Manoban and Got7 Bambam childhood friends?. YIBADA (14 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2016.