Лісоўчыцы (археалагічныя помнікі)

археалагічныя помнікі

Лісоўчыцы — археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі каля в. Лісоўчыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Курганны могільнік — 1 правіць

Курганны могільнік знаходзіцца за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля хутара Кушнерука, злева ад дарогі на в. Кашчэнікі. 10 насыпаў вышынёй 0,3—0,5 м, дыяметрам 4—6 м. Большая частка насыпаў на ўзвышшы, за 50 м на паўднёвы ўсход ад адзінкавых курганоў каля хутара. Пашкоджаны ямамі. Некаторыя курганы па контуры абкладзены камянямі. Вядомы з 1895 года, абследавала ў 1980, 1985, даследавала ў 1981 гадах два курганы Т. М. Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупапалажэнне (у адным з частковым спаленнем) на гарызонце галавой на захад, рукі ўздоўж тулава. Знойдзены абпалены жалезны прадмет, падобны на вастрыё двухшыпнай стралы, каваныя цвікі (відавочна, ад труны). Датуецца XI ст.

Курганны могільнік — 2 правіць

Курганны могільнік знаходзіцца за 1,6 км ад вёскі, злева ад дарогі на в. Перкавічы. Захаваліся 2 курганы вышынёй 0,3—0,6 м, дыяметрам 4,3 і 5,9 м. Абкладзены камянямі. Даследаваў у 1960 годзе І. В. Біруля. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад. Знойдзены 2 жалезныя прадметы дугападобнай формы.

Курганны могільнік — 3 правіць

Курганны могільнік знаходзіцца за 1,1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Пяцічна Гара. 4 насыпы вышынёй 0,2—0,3 м, дыяметрам 4—6 м. Раней былі абкладзены камянямі, папсаваны землянымі работамі. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Каробушкіна, Т. М. Лісоўчыцы / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 21. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Коробушкина, Т. Н. Исследования курганов в бассейне Буга // Археологические открытия 1981 года / Институт археологии Академии наук СССР; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1983. — 517 с.: ил. — С.