МАЗ-104 — гарадскі высокападлогавы аўтобус вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Выраблена больш за 1200 адз[1].

МАЗ-104
МАЗ-104.031
МАЗ-104.031
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 19972006
Тып Гарадскі
Клас Вялікі
Храналогія
МАЗ-102 МАЗ-105, МАЗ-107, МАЗ-203
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-104 на Вікісховішчы

Мадыфікацыі правіць

  • МАЗ-104.021 — гарадская мадыфікацыя, рухавік ЯМЗ-236НЕ-16, МКПП ЯМЗ-236П, 6 перадач.
  • МАЗ-104.025 — гарадская мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 аўтаматычнай каробкай перадач Voith Diwa D 854.3 Е.
  • МАЗ-104.031 — гарадская мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 рухавіком ЯМЗ-236М2 без турбанаддзімання.
  • МАЗ-104С — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104 павялічанай колькасцю месцаў для сядзення і адсутнасцю задніх дзвярэй.
  • МАЗ-104.С21 — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.021 павялічанай колькасцю месцаў для сядзення і адсутнасцю задніх дзвярэй.
  • МАЗ-104.С25 — прыгарадная мадыфікацыя, адрозніваецца ад МАЗ-104.С21 аўтаматычнай каробкай перадач Voith.
 
МАЗ-104.Х25. Выгляд ззаду
  • МАЗ-104.Х25 — гарадская мадыфікацыя, паўночнае выкананне. Адрозніваецца ад МАЗ-104.025 патройным шкленнем вокнаў, рухавіком ЯМЗ-236НЕ2-22 і вынесенай на дах выхлапной трубой. Неафіцыйны спецзаказ для Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

Зноскі

  1. ТРАНСПОРТ ДЛЯ ЛЮДЕЙ // БРОШЮРА МАЗ — 2019. — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020. (руск.)