МАЗ-203 — нізкападлогавы гарадскі аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода.

МАЗ-203
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Выпускаўся, гг 2006–н.ч.
Папярэднік МАЗ-103
Пераемнік МАЗ-303
Тып аўтобусу гарадскі
Клас аўтобусу вялікі
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 28–37
Габарыты
Даўжыня, мм 12000
Шырыня, мм 2550
Вышыня па даху, мм 3100
Колавая база, мм 5900
МАЗ-203 на Вікісховішчы

Дробнасерыйная вытворчасць аўтобуса пачалася з другога квартала 2006 года; першая буйная партыя з 50 аўтобусаў была выраблена ў першай палове 2007 (праведзена па замове Казані).

МАЗ-203 адпавядае еўрапейскім патрабаванням для перавозкі пасажыраў (Правілы ЕЭК ААН № 85, № 107). Аўтобус атрымаў спецыяльны прыз прафесійнага журы на 9-й маскоўскай міжнароднай аўтамабільнай выставе «Матор-шоў-2005»  (англ.), ён таксама прызнаны лепшым гарадскім аўтобусам вялікага класа на міжнародным аўтасалоне SIA-2006 (Кіеў).

Агляд правіць

Тэхналогія вырабу кузава агульная для ўсіх аўтобусаў МАЗ другога пакалення (МАЗ-256, МАЗ-206, МАЗ-251, МАЗ-171) — каркас вырабляецца з ацынкаваных труб прамакутнага і спецыяльнага перасеку, у яго ўклейваюцца шклопластыкавыя панэлі ашалёўкі і шкла, прычым профілі накладак на швах не ўсталёўваюцца. Ужыта лабавое шкло панарамнага тыпу. У салоне можа быць усталяваны кандыцыянер. Пярэднія дзверы МАЗ-203 у базавай камплектацыі такія ж шырокія, як і ўсе астатнія (у адрозненні ад МАЗ-103, дзе адна палова пярэдніх дзвярэй выкарыстоўвалася для ўваходу ў кабіну вадзіцеля). Пазней па замове Мінска была распрацавана мадыфікацыя з перагародкай ў пярэдняй дзверы (як у МАЗ-103), што тлумачыцца недастатковым аглядам правага боку дарогі пры максімальнай загрузцы ў гадзіну-пік.

Аўтобус можа абсталёўвацца рухавіком Mercedes-Benz, Deutz, ММЗ агрэгатаваным з аўтаматычнай каробкай перадач. У канструкцыі аўтобуса ўжытыя партальныя мост і пярэдняя вось. Вышыня падлогі па ўсёй паверхні 330 мм ад палатна дарогі (у адрозненне ад МАЗ-103, у якога ўзровень падлогі павышаўся на задняй пляцоўцы). Усе колы абсталяваны дыскавымі тормазамі з пнеўматычным прывадам, акрамя таго, абсталяваныя сістэмамі ABS і ASR (антыпрабуксовачная сістэма).

Мадыфікацыі правіць

Мадыфікацыя Гады выпуску Тып аўтобуса Рухавік Каробка перадач
МАЗ-203.015 гарадскі Mercedes-Benz OM926LA ZF 6АP1400В
МАЗ-203.016 гарадскі Mercedes-Benz OM926LA Allison T375w/Ret
МАЗ-203.025 гарадскі ЯМЗ 53613-50 ZF 6AP1400B
МАЗ-203.045 гарадскі Weichai WP7.300E51 FastGear FC6A140R
МАЗ-203.05* гарадскі
МАЗ-203.06* гарадскі
МАЗ-203.076 (Экспарт у Польшчу) гарадскі
МАЗ-203.088 гарадскі Mercedes-Benz OM936LA ZF 6AP1400B
МАЗ-203.115 прыгарадны Mercedes-Benz OM926LA ZF 6АP1400В
МАЗ-203.116 прыгарадны Mercedes-Benz OM926LA Allison T375w/Ret
МАЗ-203.125 прыгарадны ЯМЗ 53613-50 ZF 6AP1400B
МАЗ-203.145 прыгарадны Weichai WP7.300E51 FastGear FC6A140R
МАЗ-203.16* прыгарадны
МАЗ-203.17* прыгарадны
МАЗ-203.188 прыгарадны Mercedes-Benz OM936LA ZF 6AP1400B
МАЗ-203.945 2019—ц.ч. гарадскі Weichai WP7NG 280E51 Allison T310w/Ret
МАЗ-203.965 2014—ц.ч. гарадскі Mercedes-Benz M 906 LAG EEV/1-02 Allison T310w/Ret
МАЗ-203.966 гарадскі Mercedes-Benz M 906LAG ZF 6AP1200B
МАЗ-203.988 2015—ц.ч. гарадскі Mercedes-Benz M 936LAG ZF 6AP1200B
МАЗ-203C65 прыгарадны Mercedes-Benz M 906LAG Allison T310w/Ret
МАЗ-203C66 прыгарадны Mercedes-Benz M 906LAG ZF 6AP1200B
МАЗ-203L65 2015 гарадскі
 
МАЗ-203Т

На базе аўтобуса былі распрацаваныя тралейбусы МАЗ-203Т (МАЗ)[1] і АКСМ-203 (Белкамунмаш)[2].

Зноскі

  1. http://www.etonltd.ru/index.php?option=com_content&view=article&id=107&Itemid=732&lang=ru Архівавана 10 сакавіка 2016. МАЗ-ЭТОН Т203 // ТАА «ЭТОН» (руск.)
  2. http://bkm.by/?id_page=8&path=8_1&id_product=86 Троллейбус модели 203Т // БелКамунМаш (руск.)

Спасылкі правіць