МАЗ-171 — нізкападлогавы перонны аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода. Прызначаны для перавозкі пасажыраў паміж самалётам і будынкам аэравакзала.

МАЗ-171
Автобус МАЗ-171 в аэропорту Кишинёва - Донор.jpg
Аўтобус МАЗ-171 у аэрапорце Кішынёва
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Выпускаўся, гг 2006–н.ч.
Тып аўтобусу Перонны
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 6
Габарыты
Даўжыня, мм 14440 мм
Шырыня, мм 3150 мм
Вышыня па даху, мм 3170 мм
Колавая база, мм 7120 мм
МАЗ-171 на Вікісховішчы

Завод ужо выпускаў у 1999 годзе мадыфікаваную версію гарадскога аўтобуса МАЗ-103 для выкарыстання ў аэрапортах, але аўтобус МАЗ-171 з'яўляецца спецыяльна распрацаванай для такога прымянення мадэллю.

Машына шырынёй больш за тры метры мае нізкую падлогу па ўсёй даўжыні салона і абсталявана шасцю дзвярыма (па тры з кожнага боку). Паколькі працягласць паездкі ў такіх аўтобусах невялікая, МАЗ-171 абсталяваны шасцю сядзеннямі (па адным каля кожнай дзверы), а намінальная ўмяшчальнасць складае 122 чалавека (пры сярэдняй загрузцы 5 чалавек на квадратны метр). Аўтобус абсталяваны відэакамерай задняга віду, кандыцыянерам на працоўным месцы вадзіцеля, дахавымі вентылятарамі ў пасажырскім салоне (кандыцыянер пад заказ), пробліскавым маячком.

У аўтобусе выкарыстоўваецца рухавік Deutz магутнасцю 170 к.с. размешчаны справа ад месца вадзіцеля, пры гэтым прывад ажыццяўляецца на пярэднія колы.

8 лютага 2006 аэрадромны аўтобус МАЗ-171 прыняў першых пасажыраў, якія прыляцелі з Масквы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Пасля праходжання тут трохтыднёвых выпрабаванняў, ён быў накіраваны на выпрабаванні ў аэрапорт «Унукава», а затым прайшоў сертыфікацыю ў адным з цэнтраў сертыфікацыі наземнага транспарту грамадзянскай авіяцыі ў Расіі.

Эксплуатуецца ў аэрапортах Мінска, Ніжнявартаўска, Салехарда, Самары, Валгаграда, Краснадара, Баку і ў Румыніі[1].

У красавіку 2007 года на конкурсе «Лепшы аўтобус года ў Расіі» МАЗ-171 заняў першае месца ў намінацыі «Лепшы айчынны аўтобус года ў Расіі»[2]

Тэхнічныя характарыстыкіПравіць

Мадэль: МАЗ-171075
Выпуск з 2006-га
Колькасць месцаў для сядзення: 6
Намінальная ўмяшчальнасць, чалавек 122
Максімальная хуткасць, км / г: 50
Памеры Д × Ш × В, мм: 14440 х 3150 х 3170
Колавая база, мм: 7120
Каляіна колаў (пярэдніх / задніх), мм: 2142 / 2650
Вышыня прыступкі над узроўнем дарогі, мм 300
Поўная маса, кг 22000
Нагрузка на пярэднюю вось, кг 11000
Нагрузка на заднюю вось, кг 11000
Рухавік: Deutz BF4M1013FC(E3)
Магутнасць, кВт (к. с.): 125 (170)
Каробка перадач: аўтаматычная ZF5HP502, 5-ступеністая
Прывад: пярэдні
Падвеска: пнеўматычная, з тэлескапічнымі амартызатарамі
Колы: дыскавыя 11,75 х 22/5
Памер шын: 385/65 R22,5

Зноскі

СпасылкіПравіць