Allison Transmission
Allison Transmission, Inc. — амерыканская кампанія па вытворчасці аўтаматычных каробак перадач і гібрыдных сілавых установак.
Allison Transmission, Inc. | |
---|---|
Тып | дэлаверская карпарацыя[d][1] |
Лістынг на біржы | NYSE: ALSN |
Заснаванне | 14 верасня 1915 |
Заснавальнікі | Джэймс А. Алісан[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Індыянапаліс, Індыяна, ЗША |
Адрас | |
Галіна | Аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | аўтаматычныя каробкі перадач і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі |
Сайт | allisontransmission.com |
Заснавана ў 1915 годзе.
Па некаторых ацэнках кампаніі належыць каля 75-80 % рынку аўтаматычных трансмісій[2].
Гісторыя
правіцьЗаснавана 14 верасня 1915 Джэймсам А. Алісанам у Індыянапалісе (штат Індыяна, ЗША) як Speedway Team Company, якая займалася распрацоўкай аўтамабіляў, а таксама абслугоўваннем гоначнай трасы Indianapolis Motor Speedway.
З пачаткам Першай сусветнай вайны пачынае вырабляць гусенічныя цягачы і кампаненты танкаў: кампрэсары наддзімання, рэдуктары, гусеніцы. Праз пяць гадоў кампанія атрымлівае назву Allison Engineering Company. Пасля пераключаецца на авіяцыйныя і суднавыя рухавікі магутнасцю да 425 к.с., рэдуктары і генератарныя ўстаноўкі.
У 1929 годзе Allison уваходзіць у склад карпарацыі General Motors, дзе працягвае вытворчасць рухавікоў, а таксама застаецца пастаўшчыком трансмісій для танкаў і іншай гусенічнай тэхнікі.
Пасля Другой сусветнай вайны пераходіць да вытворчасці камерцыйных трансмісій. Першая аўтаматычная трансмісія была выраблена ў 1946 годзе.
У жніўні 2007 года за 5,7 млрд долараў набытая Carlyle Group і Onex Corporation .
Прадукцыя
правіцьКампанія Allison Transmission — вытворца аўтаматычных каробак перадач для камерцыйнага транспарту дарожнага і пазадарожнага прызначэння. Вытворчая гама ўключае 12 асноўных тыпаў прадукцыі.
У ліку спажыўцоў прадукцыі прыкладна 250 аўтамабільных і машынабудаўнічых заводаў.
Сярод спажыўцоў такія вытворцы тэхнікі, як:
Каробкі перадач кампаніі выкарыстоўваюць і беларускія вытворцы: БелАЗ, МАЗ, МЗКЦ.
Мадэльны шэраг
правіцьПрадукцыя Allison Transmission падзелена на серыі:
- 1000 Series
- 2000 Series
- 2400 Series
- 2000 MH
- 3000 MH
- 4000 MH
- AT545
- B300
- B400
- B500
- DP8000
- HD4060
- HD4560
- M5610
- M6610
- M9600
- MD3060
- MD3066
- MD3560
- MT643
- MT653DR
- S5610
- S6610
- S9600
- S9800
Сферы ўжывання
правіцьГрузавыя аўтамабілі (развазная, смеццепрыбіральная, будаўнічая, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка), аўтобусы, пазадарожная тэхніка, вайсковая тэхніка, а таксама абсталяванне для энергетынай і горна перапрацоўчай галін.
АКП Allison не ўжываюцца на легкавых і легкіх камерцыйных аўтамабілях менш за 5,5 тон поўнай масы.