МАЗ-303 — беларускі нізкападлогавы гарадскі аўтобус трэцяга пакалення Мінскага аўтамабільнага завода. Прэзентацыя адбылася 9 жніўня 2019 года. 5 мая 2020 года была паказана версія электробус.

МАЗ-303
SbpUfuVZNBE - копия.jpg
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі Беларусь
Папярэднік МАЗ-103, МАЗ-203
Тып аўтобусу гарадскі
Клас аўтобусу вялікі
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 26—39
Габарыты
Даўжыня, мм 12430
Шырыня, мм 2550
Вышыня па даху, мм 3100
МАЗ-303 на Вікісховішчы

МадыфікацыіПравіць

  • МАЗ-303.266 — абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz OM 936 LA (299 к.с., Еўра-6) і 6-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач ZF Ecolife.
  • МАЗ-303Е10 — электробус. Электрарухавік — ZF CeTrax: максімальная магутнасць — 300 кВт, круцільны момант — 2170 Н·м, напружанне — 650 В, разліковае спажыванне электраэнергіі — 0,8 кВт·г/км. Літый-жалеза-фасфатныя батарэі размешчаныя на даху і ў маторнай шахце. Разліковы запас ходу 300 км. Батарэі зараджаюцца ад аўтаномнага трансфарматара (380 В) або на станцыях з раздымам CCS2 Combo.

АпісаннеПравіць

Даўжыня — 12,43 м, шырыня — 2,55 м, вышыня — 3,1 м. Каркас зроблены з нержавеючай сталі. Пярэдняя і задняя часткі вонкавай абліцоўкі зробленыя з пластыка, а бакавыя панэлі выкананы з алюмінія. Ветравое шкло — суцэльнае. Вышыня падножкі — 32 сантыметра. Для людзей на калясках ўсталяваная высоўная платформа з электрапрывадам. Для яе актывацыі каля сярэдніх дзвярэй, а таксама ў салоне прадугледжаны спецыяльныя кнопкі, якія інфармуюць вадзіцеля аб пасажыры з абмежаванымі магчымасцямі ці пра пасажыра з дзіцячай калыскай.

На выбар прапанавана тры варыянты кабіны, якая можа быць цалкам або часткова аддзеленая ад салона. Салон змяшчае да 110 пасажыраў у залежнасці ад камплектацыі, з іх 26 — на сядзеннях. Магчымы варыянт кампаноўкі з 16 сядзеннямі на нізкай падлозе. У пярэдняй частцы з'явіліся паўтарачныя сядзенні.

На ўсіх шэрагах маюцца USB-порты для зарадкі смартфонаў і планшэтаў.

За клімат у салоне адказваюць пяць ацяпляльнікаў і кандыцыянер, які можа працаваць як на астуджэнне, так і на абаграванне.

Пярэдняя падвеска — незалежная. Тармазная сістэма: пнеўматычная, пры ўздыме на горку спрацоўвае сістэма дапамогі кіроўцу.

СпасылкіПравіць