USB
USB (ю-эс-бі, англ.: Universal Serial Bus — «універсальная паслядоўная шына») — паслядоўны інтэрфейс перадачы даных для сярэднехуткасных і нізкахуткасных перыферыйных прылад у вылічальнай тэхніцы. Сімвалам USB з'яўляюцца чатыры геаметрычныя фігуры: вялікі круг, малы круг, трохвугольнік і квадрат, размешчаныя на канцах дрэвападобнай блок-схемы.
Распрацоўка спецыфікацый на шыну USB робіцца ў рамках міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі USB Implementers Forum (USB-IF), якая аб'ядноўвае распрацоўшчыкаў і вытворцаў абсталявання з шынай USB.
Для падлучэння перыферыйных прылад да шыны USB выкарыстоўваецца чатырохпровадны кабель, пры гэтым два правады (вітая пара) у дыферэнцыяльным уключэнні выкарыстоўваюцца для прыёму і перадачы даных, а два правады — для сілкавання перыферыйнай прылады. Дзякуючы ўбудаваным лініям сілкавання USB дазваляе падключаць перыферыйныя прылады без уласнай крыніцы сілкавання (максімальная сіла току, які спажываецца прыладай па лініях сілкавання шыны USB, не павінна перавышаць 500 мА, у USB 3.0 — 900 мА).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме USB
- USB Implementers Forum, Inc. (англ.)
- USB Specifications (USB 3.0, USB 2.0, Wireless USB) (англ.)
- Фатаграфіі раздымаў USB 3.0
- USB News Архівавана 12 лістапада 2012. (ням.)
- USB in a NutShell (экстракт стандарту для распрацоўшчыкаў перыферыі) (англ.)
- Lakeview Research — USB Central (For developers of USB devices, firmware, and host software.) (англ.)
- V-USB — праграмная рэалізацыя пратаколу USB для мікракантролераў Atmel AVR.
- Першае знаёмства з USB 3.0 у якасці інтэрфейсу ВЖД
- SuperSpeed USB 3.0 FAQ (SuperSpeed USB 3.0 Пытанні і Адказы)
- USB over Ethernet