МАЗ-200

грузавы аўтамабіль

МАЗ-200 — савецкі грузавы аўтамабіль. Выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе з 1951 па 1965 год.

МАЗ-200
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Гады выпуску 19471965
Храналогія
МАЗ-500
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-200 на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Спраектаваны на Яраслаўскім аўтамабільным заводзе. Доследныя ўзоры аўтамабіляў ЯАЗ-200 былі пабудаваны ў снежні 1944 года. Са жніўня 1947 па студзень 1950 года грузавікі выпускалі ў Яраслаўлі, з лютага 1951 па снежань 1965 года — на Мінскім аўтамабільным заводзе[1].

Канструкцыя правіць

Кабіна — трохмесная, драўляная з металічнай абшыўкай. Кузаў — драўляная платформа з трыма адкіднымі бартамі. Габарытныя памеры аўтамабіля (даўжыня×шырыня×вышыня) — 7620×2650×2430 мм. Колавая база — 4520 мм. Унутраныя памеры платформы — 4500×2480 мм, пагрузачная вышыня — 1500 мм. Грузападымальнасць — 5 т пры руху па грунце, па шашы і добрых дарогах — 7,0 т. Маса без нагрузкі — 6400 кг, поўная дапушчальная маса — 13 625 кг.

Рухавік: ЯАЗ-М204А, дызельны, двухтактны, чатырохцыліндравы; аб’ём — 4,65 л., макс. магутнасць — 120 к.с. пры 2000 аб/хв., макс. круцільны момант — 47 кГм пры 1200-1400 аб/хв. З 1962 па 1967 год выпускаўся аўтамабіль МАЗ-200П, які меў рухавік ЯМЗ-236 магутнасцю 180 к.с.

Каробка перадач: пяціступеньчатая, з сінхранізатарамі на II, III, IV і V перадачах. Перадатачныя лікі: I — 6,17; II — 3,40; III — 1,79; IV — 1,00; V — 0,78; задні ход — 6,69; галоўная перадача — 8,21. Счапленне — аднадыскавае, сухое.

Тармазы: нажны — калодачны, з пнеўматычным прывадам; ручны — стужкавы, з механічным прывадам на трансмісію. Рулявы механізм — тыпу «чарвяк-сектар». Падвеска: пярэдняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з гідраўлічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння; задняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з дадатковымі рысорамі. Памер колаў — 12,00-20.

Максімальная хуткасць — 65 км/г. Аўтамабіль спажываў 32 л паліва на 100 км пры хуткасці 40 км/г. Паліўны бак меў аб’ём 225 л.

Мадыфікацыі правіць

  • МАЗ-200 (1951—1965) — бартавы аўтамабіль. Базавая мадэль сямейства.
  • МАЗ-200В (1952—1966) — седлавы цягач.
  • МАЗ-200Г (1951—1957) — мадыфікацыя з грузавой платформай з рашотчатым кузавам з высокімі бартамі і лаўкамі для перавозкі людзей.
  • МАЗ-200М (1962—1963) — седлавы цягач з рухавіком ЯМЗ-236.
  • МАЗ-200П (1962—1967) — бартавы аўтамабіль з рухавіком ЯМЗ-236.

Крыніцы правіць

  1. Из коллекции «За рулём». 18. МАЗ-200(руск.) // За рулём : часопіс. — 1976. — № 09. — С. 42.

Літаратура правіць

  • Автомобиль МАЗ-200 (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 150—155. — 544 с.
  • Автомобиль МАЗ-200В (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 284—288. — 544 с.

Спасылкі правіць