МАЗ-500

грузавы аўтамабіль
МАЗ-500
Bundesarchiv Bild 183-J0901-0001-032, Leipzig, Herbstmesse, Freigelände, Nutzfahrzeuge.jpg
Выпуск 19651970
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг БССР
Папярэднік МАЗ-200
Пераемнік МАЗ-500А
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-500 — савецкі грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

АпісаннеПравіць

Першыя даследчыя ўзоры з’явіліся ў 1958 годзе, выпрабавальная зборка грузавіка пачалася ў 1963 годзе. Першыя серыйныя грузавікі МАЗ-500 сышлі з канвеера ў сакавіку 1965 года. 31 снежня 1965 года з галоўнага канвеера сышоў апошні аўтамабіль 200-га сямейства Мазаў і з 1966 года завод цалкам перайшоў на выпуск аўтамабіляў сямейства МАЗ-500. У адрозненне ад папярэдніка, МАЗ-500 меў кампаноўку з кабінай над рухавіком, што дазволіла некалькі зменшыць вагу машыны і павялічыць даўжыню грузавой платформы, што ў выніку прывяло да павелічэння грузападымальнасці на 500 кг.

Далейшае развіццёПравіць

У 1970 годзе на замену МАЗ-500 прыйшоў МАЗ-500А з павялічанай на 100 мм колавай базай і павялічанай да 8 тон грузападымальнасцю. Габарытныя памеры былі прыведзены ў адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі. Знешне 500-е другога пакалення можна адрозніць па новай «клецістай» рашотцы радыятара. Быў зменены перадаткавы лік галоўнай перадачы, у выніку чаго максімальная хуткасць машыны павялічылася з 75 да 85 км/г, колавая база павялічылася на 100 мм (да 3950 мм), а грузападымальнасць узрасла да 8 тон. Акрамя таго, знік кажух за кабінай. За дзвярамі, на ўзроўні ручкі дзвярэй, з’явіўся паўторнік сігналу заваротку.

МАЗ-500А і яго мадыфікацыі пратрымаліся ў вытворчасці да 1977 года, калі яны былі заменены новым сямействам МАЗ-5335.

Асаблівасці канструкцыіПравіць

МАЗ-500 мог звычайна працаваць пры поўнай адсутнасці ці няспраўнасці электраабсталявання, напрыклад, быўшы заведзены «са штурхача»: у канструкцыі адсутнічалі якія-небудзь безумоўна неабходныя для працы матора электракампаненты, а ўзмацняльнік руля быў гідраўлічным. Дзякуючы гэтай асаблівасці машына атрымлівала спецыяльную надзейнасць і жывучасць у войсках, дзе з поспехам выкарыстоўвалася нават нягледзячы на адсутнасць поўнага прывада. У падобным рэжыме працы таксама цалкам выключалася дэмаскаванне радыёперашкодамі.

МадыфікацыіПравіць

 
Самазвал МАЗ-503Б

Базавым варыянтам быў бартавы аўтамабіль з драўлянай платформай грузападымальнасцю 7500 кг з колавай базай 3850 мм. Аўтамабіль меў характэрнае дэкаратыўнае абліцоўванне рашоткі радыятара з 14-ці вертыкальных рэбраў, кажух, прымацаваны да задняй сценкі кабіны. Аўтамабілі камплектаваліся 5-ступеньчатай каробкай перадач з сінхранізатарамі на чатырох вышэйшых перадачах і гідраўзмацняльнікам руля. Дзякуючы магутнаму рухавіку, МАЗ-500 мог буксіраваць прычэп поўнай масай 12 000 кг.

«500-ае» сямейства ўяўляла сабою мадэльны шэраг, у які апроч некалькіх варыянтаў бартавых аўтамабіляў таксама ўваходзілі самазвал МАЗ-503, седлавы цягач МАЗ-504, лесавоз МАЗ-509, шасі МАЗ-500Ш для месцавання на ім рознага спецыяльнага абсталявання.

  • МАЗ-500Ш — шасі пад камплектацыю
  • МАЗ-500В — бартавы з металічнай платформай
  • МАЗ-500Г — доўгавобразны бартавы
  • МАЗ-500С (МАЗ-512) — паўночны варыянт
  • МАЗ-500Ю (МАЗ-513) — трапічны варыянт
  • МАЗ-505 — паўнапрывадны.

ЭкспартПравіць

МАЗаў пяцісотага сямейства ўсіх мадыфікацый пастаўлена на экспарт каля 25 000 машын. Большасць пайшлі ў краіны сацыялістычнага лагеруБалгарыю, ГДР, Польшчу, але былі і адзінкавыя пастаўкі ў экзатычныя краіны — Бангладэш, Камбоджу, Маўрытанію, Сьера-Леонэ[1].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Советский грузовой экспорт – куда и сколько? (руск.) . mpark.pro (3 снежня 2019). Праверана 11 студзеня 2020.

СпасылкіПравіць