МАЗ-5337

грузавы аўтамабіль
МАЗ-5337
MAZ 5337.JPG
Выпуск 1987–н.ч.
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Папярэднік МАЗ-5335
Пераемнік МАЗ-5340
Тып Бартавы
Колавая формула 4х2
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-5337 — грузавы аўтамабіль вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода з колавай формулай 4х2.

ГісторыяПравіць

З 1986 года выпускаецца шасі МАЗ-5337 з дзённай кабінай і рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с), а з 1987 года шасі з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2 з турбанаддзіманнем (230 к.с.). У 1987 годзе стаў выпускацца бартавы грузавік МАЗ-53371 з рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с.) з дзённай кабінай і з кабінай са спальным месцам (МАЗ-53371-029). Акрамя таго існавала паўночная мадыфікацыя для работы пры тэмпературы да -60° — МАЗ-533701.

КанструкцыяПравіць

Кабіна — двухмесная, без спальнага месца. Выпускаўся таксама варыянт са спальнай кабінай, які насіў пазначэнне 53371-29. Адкідаецца наперад з дапамогай гідрацыліндра з ручной помпай. Сядзенне кіроўцы падрысоранае, рэгулюецца па даўжыні, вышыні, нахілу падушкі і спінкі.

Кузаў — металічная платформа. Насціл падлогі — драўляны. Выпускаецца таксама шасі, прызначанае для ўсталявання розных кузаваў і абсталявання.

Машыны на шасі МАЗ-5337Правіць

На шасі ўсталёўваліся харчовыя і паліўныя цыстэрны, фургоны, аўтакраны, экскаватары, камунальныя і пажарныя машыны.

ЛітаратураПравіць

  • "МАЗ-5337. Вечный труженик". Легендарные грузовики СССР (МОДИМИО) (№4). 2019.  (руск.)