МЗКЦ-6002
МЗКЦ-6002 — паўнапрываднае колавае 4-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600203.
МЗКЦ-6002 | |
---|---|
![]() МЗКЦ-600203 пустыннай афарбоўкі | |
Вытворца | МЗКЦ |
Месца вытворчасці |
Мінск, ![]() |
Вікісховішчы | на
Шасі было распрацавана на аснове 3-восевай мадэлі МЗКЦ-6001 (прадстаўлена ў 2008 годзе[1]) і ўніфікавана з ім па вузлах і агрэгатах.
Канструкцыя
правіцьДаўжыня — 9430 мм, шырыня — 2550 мм, вышыня — 3430 мм, кліранс — 370 мм (з магчымасцю рэгулявання)[2].
Па розных даных, падрыхтаваная маса ў мадыфікацыі 600203 — 17 або 18,9 т, грузападымальнасць — 17 або 15,5 т, поўная маса — 34 або 34,4 т. Дапушчальная нагрузка на першыя дзве восі — па 8 т, на заднія восі — па 9 т. Мінімальны радыус павароту — 12,8 м[2][3]. Запас ходу складае 830 км[2]. Па жаданні заказчыка кабіна можа быць умацавана бранявымі лістамі[4].
Рухавік — Caterpillar C13 (520 к. с.), каробка перадач — Allison 4500SP. Падвеска незалежная спружынная; па жаданні заказчыка можа быць заменена на пнеўматычную[2][3][4].
У мадыфікацыі 600203 кабіна 2-месцавая, адкідальная, абсталявана сістэмай кандыцыянавання і ацяплення, з люкам у даху[2]. Грузавая бартавая тэнтаваная платформа ў мадыфікацыі 600203 разлічана на перавозку да 20 чалавек, мае назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны і адкідныя лаўкі[2]. Аўтамабіль абсталяваны электрычнай лябёдкай з максімальным цягавым высілкам у 88,3 кН[2].
Эксплуатанты
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Батькин спецназ ( грузовик МЗКТ-6001 ) . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ а б в г д е ё МЗКТ-600203 . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ а б Армейские автомобили семейства «6001»: МЗКТ-600103 (6х6) и МЗКТ-600203 (8х8) . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ а б ОАО «Минский завод колесных тягачей» (Volat): надежная и качественная техника . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ United Arab Emirates orders Belarusian tactical vehicles . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
Спасылкі
правіць- Тэхнічныя характарыстыкі МЗКЦ-600203 Архівавана 19 жніўня 2019.