Магамі — рака ў Японіі, на в. Хонсю. Даўжыня 216 км, плошча басейна 7,4 тыс. км². Бярэ пачатак некалькімі вытокамі ў гарах Іідэ і ў адгор’ях паўднёвага ўскрайку хрыбта Оу, працякае па дне міжгорнай катлавіны Ямагата, у ніжнім цячэнні перасякае адгор’і гор Асахі і Дэва, прыморскую нізіну. Упадае ў Японскае мора ля г. Саката. Шматводная зімой і вясной, нізкі сцёк летам. Сярэдні расход вады каля 250 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння (пасевы рысу).

Магамі
Характарыстыка
Даўжыня 216 км
Басейн 7,4 тыс. км²
Расход вады 250 м³/с
Вадацёк
Вусце Японскае мора
 • Каардынаты 38°55′20″ пн. ш. 139°48′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Японскае мора
Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі