Магдалена Лундблад
Магдалена Лундблад (шведск.: Magdalena Lundblad, 10 красавіка 1753, Тыбле, парафія Стакгольм-Нэс (парафія Кунгсэнген) — 20 лютага 1786, Стакгольм) — шведская балерына, якая з 1773 па 1786 выступала ў Каралеўскім балеце Оперы ў Стакгольме.
Магдалена Лундблад | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1753 |
Дата смерці | 20 лютага 1786 (32 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і карчмара Нільса Ліндблада і Ганны Крысціны Дзюбуа. Яе брат Фрэдрык Ульрык згадваецца ў 1775 годзе як удзельнік масоўкі Каралеўскай оперы.
У 1770 годзе Магдалена значыцца ў складзе «Dansseus wid Kongl. Franska Comedie Tropp», згадваецца разам з Шарлотай Слотсберг як адна з дзвюх мясцовых танцоўшчыц, якія складалі першую трупу Каралеўскага балета пры яго заснаванні ў 1773 годзе. Трупа складалася пераважна з французскіх танцораў з тэатральнай трупы Дзю Ландэль , тэты факт робіць яе адной з першых у Швецыі прафесійных балетных танцоўшчыц. Магдалена Лундблад таксама згадваецца як выбітная балерына ў 1770-х і 1780-х гадах, у той час, калі ў шведскім балеце дамінавалі замежныя артысты.
У 1780 годзе рэжысёр Карл фон Ферсен апісвае Магдалену Лундблад і Шарлоту Слотсберг як сапраўды шматабяцаючыя таленты, якія маглі б стаць яшчэ больш дасканалымі з дадатковым навучаннем, і як адзіныя шведскія танцоўшчыцы ў Каралеўскім балеце, якія маглі замяніць танцоўшчыцу-прэм’ера Элізабет Саліньі : у 1781 годзе яны былі адзінымі другімі танцоўшчыцамі ў балеце.
Магдалена Лундблад памерла ад раку ў 1786 годзе.
Літаратура
правіць- Kongl. Svenska theaterns Almanach 1779—1789
- Klas Ralf: Operan 200 år. Jubelboken , Prisma (1973)
- Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)
- Gunilla Roempke (1994). Gunilla Roempke. red. Vristens makt — dansös i mätressernas tidevarv. Stockholm: Stockholm Fischer & company. ISBN 91-7054-734-3
- https://stockholmskallan.stockholm.se/PostFiles/SSA/Bibliotek/109_1_6_RS/SE_SSA_BIBL_109_1_6_RS_000.pdf