Магдалена Паяла (швед. Magdalena Pajala, нар. 11 сакавіка 1988, Еліварэ, Швецыя) — шведская лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. Больш паспяхова выступае ў спрынце.

Магдалена Паяла
Імя пры нараджэнні шведск.: Emma Magdalena Sven-Eriksdotter Pajala
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 11 сакавіка 1988(1988-03-11) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт magdalenapajala.com (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Кубку свету Паяла дэбютавала ў 2008 годзе, у студзені 2010 года ўпершыню трапіла ў дзясятку лепшых на этапе Кубка свету ў спрынце. Усяго на сённяшні момант мае 2 трапленні ў дзясятку лепшых на этапах Кубка свету, абедзве ў спрынце. Лепшым дасягненнем у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 35-е месца ў сезоне 2009-10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, прыняла ўдзел у двух гонках: спрынт — 10-е месца, эстафета — 5-е месца.

Спасылкі правіць