Магнітапаўза — граніца магнітасферы нябеснага цела, на якой ціск магнітнага поля роўны ціску плазмы, якая атачае магнітасферу.

Радыёкрыніца G359.23-0.82 (Мыш): Пульсар PSR J1747-2958, які рухаецца з хуткасцю ~600 км/с праз міжзоркавы газ. Бачны конус ударнай хвалі (радыёвыява, сіні колер) і аблокі плазмы, разагрэтыя другой ударнай хваляй на мяжы магнітасферы (рэнтгенаўская выява, жоўты колер).

Эквівалентнае вызначэнне: паверхня, на якой шчыльнасць энергіі магнітнага поля роўная шчыльнасці кінетычнай энергіі рухомай плазмы, якая атачае нябеснае цела.

У якасці рухомай плазмы могуць выступаць сонечны ці зорны вецер (у выпадку планет), акрэцыйная матэрыя (кратныя зорныя сістэмы), іанізаваны міжзоркавы газ (зоркі з вялікімі ўласнымі хуткасцямі).

З прычыны гідрамагнітных эфектаў і няўстойлівасцей магнітапаўза можа прымаць складаную форму, пры гэтым магчыма пранікненне іанізаванай матэрыі ў магнітасферу.

Гл. таксама правіць