Магон Вялікі — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н. э.

Магон I Вялікі
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Род Маганіды[d]
Дзеці Гасдрубал I і Hanno[d]
Дзейнасць кіраўнік
Званне генерал

Біяграфія правіць

Быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік.       ) пасля звяржэння Малха. Правёў ваенную рэформу, якая была накіравана на ўзмацненне дысцыпліны, але фактычна легалізавала выкарыстанне атрадаў наймітаў, якія слухаліся толькі таго, хто ім плаціў. Дзякуючы гэтаму сканцэнтаваў у сваіх руках уладу, якую параўноўвалі з манархічнай.

Вёў актыўную знешнюю палітыку. Жанаты на сіракузянцы, спрабаваў пашырыць прысутнасць карфагенян на Сіцыліі. Заключыў саюз з этрускім горадам Цэрэ, накіраваны супраць факейцаў. У бітве пры Алаліі (535 г. да н. э.) саюзнікі знішчылі амаль увесь флот суперніка. Факейцы вымушаны былі прызнаць Сардзінію карфагенскім уладаннем і эвакуіраваць з вострава ўсіх грэчаскіх каланістаў.

Карыстаючыся безумоўным аўтарытэтам сярод суграмадзян фактычна перадаў уладу ў спадчыну сваім сынам і ўнукам, сфармаваўшы сямейны клан або «дынастыю» Маганідаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Hazel, John; «Who’s who in the Greek World», «Mago», Routledge (2000)