Магіла ахвяр фашызму (Давыдаўка)

Магіла ахвяр фашызму — вайсковае пахаванне ў в. Давыдаўка, Светлагорскі раён. Знаходзіцца 0,5 км на паўночны захад ад вёскі.

Славутасць
Магіла ахвяр фашызму
Краіна  Беларусь
Вёска Давыдаўка
Дата пабудовы 1942 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000751шыфр 313Д000751

Апісанне

правіць

У магіле пахавана 129 мірных жыхароў — жанчын, старых людзей, дзяцей, якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У складзе нямецкага атрада былі паліцэйскія з вёсак Людзвінаўка, Прасвет, Давыдаўка. 8 лютага 1942 года фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску, яны рабавалі жыхароў, выганялі іх з хат і расстрэльвалі прама на вуліцы ці на агародах. Потым загадалі жыхарам сабраць трупы растраляных і вывезці за вёску. Целы вывезлі за ваколіцу і закапалі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск у выглядзе чатырохграннай прызмы. У 2005 годзе ўсталяваны абеліск з барыльефнай выявай твару жанчыны.[1].

Зноскі

  1. Магіла ахвяр фашызму аг. Давыдаўка (0,5 км на паўночны захад ад вёскі)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.