Магілёўдрэў — беларускае прадпрыемства па вытворчасці мэблі, размешчанае ў Магілёве.

Магілёўдрэў
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1957
Сайт mogilev.mobi/2008/10/mod…

Гісторыя

правіць

Дата стварэння прадпрыемства — 29 студзеня 1957 года. Асноўны напрамак дзейнасці — вытворчасць мэблі з масіва хвоі. Сваю цяперашнюю назву — «Магілёўдрэў» — прадпрыемства атрымала ў студзені 1988 года пры стварэнні вытворчых магутнасцяў на базе завода «Буддэталі» ВА «Магілёўлес».

Прадпрыемства некалькі разоў мяняла форму ўласнасці:

  • 1991 — арэнднае вытворчае аб’яднанне
  • 1993 — народнае прадпрыемства
  • з 1994 — адкрытае акцыянернае таварыства, акцыянерамі якога стаў працоўны калектыў, а таксама гарадскія ўлады ў асобе Магілёўскага гарвыканкама.

Аднак па прычыне неэфектыўнасці кіравання і недастатковай эканамічнай пісьменнасці кіраўнікоў прадпрыемства ў лютым 2003 года ААТ «Магілёўдрэў» было прызнана банкрутам рашэннем Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці. На працягу пяці наступных гадоў праводзіліся меры па эканамічнай санацыі завода, якія не дапамаглі падняць рэнтабельнасць вытворчасці і разабрацца з абавязкамі.

У 2008 годзе выйшаў прэзідэнцкі ўказ аб мадэрнізацыі і рэструктурызацыі даўгоў прадпрыемстваў мэблевай прамысловасці. Дзяржава гарантавала вяртанне даўгоў прадпрыемства ў абмен на акцыі. Доля дзяржавы ў акцыях склала каля 80 адсоткаў. Пасля ўвядзення вонкавага антыкрызіснага кіравання справы фабрыкі палепшыліся, атрымалася разлічыцца з абавязкамі. Прадпрыемства атрымала ад дзяржавы крэдыт і праводзіла рэканструкцыю цэхаў і абнаўленне парку станкоў.

Спасылкі

правіць