Магілёўскі мост (руск.: Могилёвский мост) — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Каломенскі і Пакроўскі астравы.

Магілёўскі мост
Каардынаты: 59°55′18″ пн. ш. 30°17′35″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Матэрыял жалезабетон
Агульная даўжыня
  • 28,3 м
Шырыня моста 24 м
Адкрыццё 1906
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны па восі Лермантаўскага праспекта. Побач з мостам знаходзіцца праваслаўная Свята-Ісідараўская царква эстонскага праваслаўнага брацтва. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Пікалаў мост, ніжэй — Аларчын мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (1,6 км) — «Садовая».

Назва вядомая з 1906 года і дадзена па Магілёўскай вуліцы, як тады называўся ўчастак цяперашняга Лермантаўскага праспекта паміж Екацярынінскім каналам і Фантанкай. Першапачаткова выкарыстоўвалася форма Магілёўскі пешаходны мост, але пасля рэканструкцыі 1912 года мост стаў транспартным і ўдакладненне «пешаходны» адпала. У савецкі час мост не быў перайменаваны, бо назву Лермантаўскі атрымаў Нова-Пецяргофскі мост на скрыжаванні Лермантаўскага праспекта з Абводным каналам.

Даўжыня моста 28,3 м, шырыня 24 м[1]. У 1911—1912 гадах быў пабудаваны драўляны трохпралётны мост, які згарэў у 1941 годзе[1]. Сучасны жалезабетонны мост пабудаваны ў 1951—1952 гадах[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Могилёвский мост // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 381. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.