Мадалена Тока
Феадора Тока (у дзявоцтве Мадалена Тока; пам. лістапад 1429 года) — першая жонка дэспата марэйскага Канстанціна XI Палеалога, які пазней стаў апошнім імператарам Візантыі.
Мадалена Тока | |
---|---|
Нараджэнне | XIV стагоддзе |
Смерць |
лістапад 1429 |
Бацька | Леанарда II Тока[d][1] |
Муж | Канстанцін XI Палеалог[2] |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьМадалена быў дачкой графа Закінфа Леанарда II Тока, і пасля гібелі бацькі ў 1424 годзе яе разам з братам усынавіў дзядзька Карла I Тока
Вяселле
правіцьУ 1427 годзе ў бітве каля Эхінадаў войска Тока было разбіта візантыйскім імператарам Іаанам VIII Палеалогам. Пасля гэтага італьянец адмовіўся ад Эліды і спадчынных правоў на Карынф і Мегары. Пагадненне было падмацавана вяселлем Мадалены і малодшага брата рамейскага цара — Канстанціна XI.
Шлюб адбыўся ў ліпені 1428 года, нявеста перайшла ў праваслаўе і прыняла імя «Феадора». Яна памерла ў лістападзе 1429 года ў Сантамеры, нарадзіўшы мёртванароджаную дачку. Жонку Канстанціна пахавалі ў Містры.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Nicol, Donald M. (1993-10-29) [1972]. The Last Centuries of Byzantium, 1261-1453 (Second Edition ed.). Cambridge University Press. ISBN 0-5214-3991-4.
{{cite book}}
:|edition=
мае залішні тэкст (даведка) - Sphrantzes, George (June 1980). The Fall of the Byzantine Empire: A Chronicle by George Sphrantzes 1401-1477. Univ of Massachusetts Pr. ISBN 0-8702-3290-8.