Карла I Тока
Карла I Тока — кіраўнік Эпірскага царства з 1411 па 1429 гады, граф Кефалініі і Закінфа з 1376 па 1429 гады.
Карла I Тока | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Джорджыа дэ' Буандэлмонці | ||||||
Пераемнік | Карла II Тока | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанарда I Тока | ||||||
Пераемнік | Карла II Тока | ||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць |
4 ліпеня 1429 |
||||||
Род | Тока | ||||||
Бацька | Леанарда I Тока[d] | ||||||
Маці | Мадаліна Буандэлмонці[d] | ||||||
Жонка | Франчэска Акцыяёлі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьКарла I быў сынам графа Кефалініі і Закінфа Леанарда I Тока і сёстры валадара Эпіра Ісава дэ' Буандэлмонці Мадаліны дэ' Буандэлмонці. Маці яго бацькі была Маргарыта Арсіні, сястра цароў эпірскіх і графаў Кефалініі Мікалая Арсіні і Іаана II Арсіні. Такім чынам, Карла меў падставы прэтэндаваць на трон гэтай балканскай дзяржавы.
Здабыццё ўлады
правіцьГраф Кефалініі
правіцьПасля смерці свайго бацькі ў 1376 годзе, Карла атрымаў графства Кефалінія і Закінф. Яму прыйшлося дзяліць уладу са сваім братам Леанарда II, які атрымаў востраў Закінф у якасці апанажу ў 1399 годзе. Быўшы пляменнікам афінскага герцага Нікало Акцыяёлі, Карла прэтэндаваў на гарады Карынф і Мегара, а таксама валодаў часткай Эліды з 1402 да 1427 года. Тады візантыйцы разбілі яго флот у бітве каля Эхінадаў.
Цар эпірскі
правіцьКарла таксама кантраляваў некалькі эпірскіх крапасцей, уключаючы Гіракастру. Пасля таго, як у лютым 1411 гады былі зрынуты ўдава яго дзядзькі Ісава і яе сын, Карл захапіў Яніну. У далейшым яму прыйшлося сутыкнуцца з албанскімі правадырамі, самым небяспечным з якіх быў кіраўнік Арты Якуб Буа Шпата.
Нягледзячы на перамогу ў 1412 годзе Якуба Буа Шпата над Тока, албанцы так і не змаглі заняць Яніну. Неўзабаве памёр Марыс, а Якуб загінуў у 1416 годзе. Скарыстаўшыся гэтым, Карла ў 1416 годзе захапіў Арту. Кантроль над горадам ён даручыў малодшаму брату Леанарда II, пасля чаго клан Тока авалодаў асноўнымі гарадамі Эпіра. У 1415 годзе Карл атрымаў ад візантыйскага імператара Мануіла II Палеалога тытул дэспата, хоць у далейшым ён ваяваў з візантыйскімі сіламі ў Марэі за Эліду.
Спадчыннікам Карла стаў яго пляменнік Карла II Тока, сын Леанарда II Тока. Пляменніца Карла Крэуса[1] стала жонкай Канстанціна XI.
Сям’я
правіцьАд шлюбу з Франчэскай Акцыяёлі ў Карла не было дзяцей. Але ад служанак цар пакінуў пяць незаконнанароджаных сыноў:
- Мемнонэ з Акарнаніі;
- Эрколе;
- Турна;
- Антоніа;
- Арланда з Рэніясы.
Зноскі
- ↑ Genealogists' Magazine, Dec 2011
Літаратура
правіць- Fine, John Van Antwerp (1994), The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest, University of Michigan Press, ISBN 978-0472082605
- Kazhdan, Alexander, рэд. (1991), Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, ISBN 978-0-19-504652-6
- Miller, William (1908), The Latins in the Levant, a History of Frankish Greece (1204–1566), New York: E.P. Dutton and Company
- Nicol, Donald MacGillivray (2010), The Despotate of Epiros 1267–1479: A Contribution to the History of Greece in the Middle Ages, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521130899
- Soulis, George Christos (1984), The Serbs and Byzantium during the reign of Tsar Stephen Dušan (1331–1355) and his successors, Dumbarton Oaks, ISBN 0-88402-137-8