Дэспат (тытул)
У Візантыйскай імперыі дэспат (ад грэч. δεσπότης, «валадар») — тытул, які даруецца імператарам найбольш набліжаным асобам. Быў уведзены імператарам Мануілам I Камнінам у XII стагоддзі. Дэспат меў права насіць адзенне, падобнае да адзення імператара, і меў іншыя прывілеі. Акрамя таго, у кіраванне дэспату аддаваліся асобныя правінцыі (напрыклад, Эпірскі дэспатат). Тытулам дэспата звычайна ўзнагароджваліся ўсыноўленыя дзеці і малодшыя сыны. Пазней гэты тытул стаў часам даравацца і чужынцам. Тэрыторыя, якой кіраваў дэспатам, называлася дэспатат.
Тытул дэспата насілі таксама кіраўнікі суседніх з Візантыяй краін:
- Балгарыі ў XIII—XIV стст. (гл. Відзінскае царства, Дабруджанскае княства)
- Сербіі ў XV ст. (Сербская дэспатавіна), гл. Сербская дэспатыя
- Албаніі ў XV ст. (гл. Княства Музакі)