Другое Балгарскае царства

Другое Балгарскае царства (11871396) — сярэднявечная балгарская дзяржава.

феадальная дзяржава
Другое Балгарскае царства
балг.: Второ българско царство
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Балгарскае царства пры Іване Асене II
Балгарскае царства пры Іване Асене II
< 
 >
 >
 >
1185 — 1396

Сталіца
Мова(ы) балгарская мова, румынская і грэчаская мова
Афіцыйная мова стараславянская мова
Плошча
  • 477 000 км²
Форма кіравання аўтакратыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Балгарыі Гісторыя Балгарыі

Даславянская Балгарыя
Адрыскае царства
Рымская Фракія
Балгарскае ханства
Першае Балгарскае царства
Заходне-Балгарскае царства
Візантыйская Балгарыя
Другое Балгарскае царства
Дабруджанскае княства
Відзінскае царства
Асманская Балгарыя
Княства Балгарыя
Іліндэнскае паўстанне
Трэцяе Балгарскае царства
Балканскія войны
Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Народная Рэспубліка Балгарыя
Рэспубліка Балгарыя

Партал «Балгарыя»

У канцы XII ст. аб’яднаныя венгерскія, сербскія і французскія войскі напалі на Візантыю, пад уладай якой знаходзілася Балгарыя, і захапілі Сафію. Увосень 1185 пачалося паўстанне, падрыхтаванае і ўзначаленае балярамі з горада Тырнава братамі Асенем і Пятром. Паўстанне было паспяховым, і ў 1187 імператар Візантыі Ісак II падпісаў мірны дагавор, паводле якога ўсе землі на поўнач ад Старой Планіны пераходзілі да адноўленага балгарскага царства (гл. таксама: Першае Балгарскае царства).

Асень каранаваўся ў Тырнаве як «цар балгараў і валахаў», у 1196 годзе быў забіты сваім сваяком Іванкам. Пётр правіў усходнімі правінцыямі са сталіцай у Праславе, а ў 1197 быў забіты балярамі.

У 1197 на сталец сеў Калаян, малодшы брат Асеня і Пятра. Стаўшы царом Балгарыі (1197-1207), Калаян паспяхова змагаўся з венграмі і наладзіў адносіны з Рымам, адваяваў у візантыйцаў горад Варну і вялікія раёны Фракіі і Македоніі. У час 4-га крыжовага паходу Канстанцінопаль быў узяты крыжакамі, і наваствораная Лацінская імперыя пачала прэтэндаваць на ранейшыя ўладанні Візантыі, лічачы Калаяна сваім васалам.

Балгарскі цар аспрэчыў дамаганні лацінскага імператара Балдуіна Фландрскага, і ваеннае сутыкненне стала непазбежным. 14 красавіка 1205, пад сценамі крэпасці Адрыянопаль, войска Калаяна нечакана разбіла лацінскае войска. Імператар Балдуін быў палонены, кінуты ў турму ў балгарскай сталіцы. Калаян не здолеў выкарыстаць гэты надзвычайны поспех, а ў 1207 ён быў забіты ў выніку змовы баляраў.

За валадарствам Івана II Асеня (12181244) прыйшоў новы ўздым балгарскай дзяржавы. Пры тым, цару даводзілася дзяліцца ўладай з балярамі і манастырамі. У краіне развіваўся гандаль, наладзіліся гандлёвыя сувязі з Венецыяй і Генуяй. Іван Асень II спрыяў развіццю мастацтва, архітэктуры, літаратуры. Былі адноўленыя межы краіны з часоў Сімяона, упершыню пачалася чаканка ўласных манет з золата, срэбра і медзі. Вялікі ваенны поспех прынесла бітва пад Клакотніцай (сакавік 1230), калі балгарскія войскі атрымалі бліскучую перамогу над візантыйцамі эпірскага правіцеля Феадора Ангела. Межы Балгарыі сягнулі ад сучаснага Бялграда да Эпіра (захад сучаснай Грэцыі) і ад Чорнага мора да Адрыятычнага. Да спрадвечнай тэрыторыі Балгарскай дзяржавы былі далучаны Македонія, большая частка Албаніі. Пасля паразы ўплыў Феадора Ангела ў Сербіі саслабеў, і яго пляменнік Радаслаў быў змушаны перадаць каралеўскія правы ў Сербіі Уладзіславу, зяцю Івана II Асеня. Апошні беспаспяхова спрабаваў арганізаваць кааліцыю балканскіх славян супраць Візантыі. Іван II Асень памёр падчас уварвання на Балканы мангола-татараў, якія абклалі балгараў данінай.

З другой паловы XIII ст. пачаўся заняпад балгарскай дзяржавы, абумоўлены ўнутранымі канфліктамі. Пераемнікі Івана II Асеня не здолелі захаваць цэласнасці дзяржавы і ўтаймаваць феадалаў, якія ўмацаваліся ў некаторых правінцыях. Міхаіл I Асень (12461256) саступіў Візантыі Македонію. У 1256 ён напаў на Сербію, і яго войска на захадзе дайшло да р. Лім, але далучыць гэтыя землі да Балгарскай дзяржавы не ўдалося. Міхаіл быў падступна забіты стрыечным братам Каліманам II (1256-1257). Распад Балгарыі працягваўся. Сяляне, прыгнечаныя самаўпраўнасцю баляраў і цяжарам падаткаў, падняліся на паўстанне і, пасля перамог над царскімі войскамі і ўзяцці сталіцы Тырнава, абвясцілі свінапаса Івайлу царом. Ён здолеў адкінуць чарговае нашэсце мангола-татараў з поўначы.

Заняпаду дзяржавы не здолелі спыніць ані Івайла (12771279), ані Іван III Асень (12791280). У 1280 сталец заняў Георгій Тэртэр (1280-1292). Ён здзейсніў некалькі паходаў супраць мангола-татараў, наладзіў сяброўскія зносіны з сербскім каралём Мілуцінам. У 1292 балярства прымусіла Тэртэра збегчы ў Візантыю, дзе яго пасадзілі ў турму. Тым часам у Балгарыі разгарнулася міжусобная барацьба за ўладу. У гэты час сербскі кароль Мілуцін заняў Бранічава і ўладанні відзінскага князя Шышмана. Да 1323 Балгарыяй правіла дынастыя Тэртэраў. Сярод іх толькі Тодар-Святаслаў (1300—1321) здолеў пераадолець унутраныя міжусобіцы і наладзіць стасункі з суседнімі мангола-татарскімі правіцелямі. Яго сын Георгій II (1321—1322) не пакінуў спадкаемцы, і пасля яго смерці новым правіцелем стаў Міхаіл III (1323—1330), сын Шышмана і зяць сербскага караля Мілуціна, пачаўшы дынастыю Шышманаў.

Пры падтрымцы Візантыі Балгарыя напала на Сербію, але ў 1330 балгарскае войска панесла паразу пры Велбуждзе, а Міхаіл III быў забіты. З гэтага часу ў кіроўных колах Балгарыі ўзмацніўся сербскі ўплыў, а Македонія апынулася пад кантролем Сербіі. Пасля Міхаіла III пэўны час Балгарыяй правіла яго жонка Неда, але ў 1331 уладу захапіў Іван Аляксандр (1331—1371), які трымаў цесныя сувязі з Сербіяй. Яго сястра Алена выйшла замуж за Душана, моцнага правіцеля Сербіі. У перыяд валадарання Івана Аляксандра ў Балгарыю неаднаразова ўрываліся турэцкія войскі. Іван Аляксандр падзяліў Балгарыю на два царствы, якімі кіравалі яго сыны: Іван Срацымір (1365—1396) — Відзінскім (паўночна-заходняя Балгарыя) і Іван III Шышман (1371—1393) — Тырнаўскім (цэнтральная Балгарыя). Паўночна-усходняя Балгарыя (Даброціца, сучас. Дабруджа) стала незалежнай дзяржавай. У той час як ўладанні Івана Срацыміра сталі мэтаю венгерскіх нападаў, Іван Шышман мусіў змагацца з пранікненнем туркаў на Балканы. Паслабленню Балгарскай дзяржавы спрыялі частыя міжусобныя войны і шырокае распаўсюджванне розных рэлігійных рухаў і сект.

Тым не менш, пры царах Іване Аляксандры (1331—1371) і Іване Шышмане (1371—1396) адрадзіліся і расквітнелі балгарскія культурныя традыцыі — найперш у літаратуры, выяўленчым мастацтве, архітэктуры. Выбітным дзеячам балгарскай культуры XIV ст. быў Феадосій Тырнаўскі.

Няспынныя войны з Візантыяй і Сербіяй аслабілі палітычную і ваенную моц Другога Балгарскага царства, яго фармальная еднасць стала фіктыўнай. У канцы існавання асобнымі вобласцямі царства кіравалі незалежныя ўладальнікі: у Паўночна-усходняй Балгарыі, у Вашчыне, у Радопах. Такая раз’яднанасць дзяржавы дапамагла туркам, якія ўвайшлі на Балканы ў пачатку XIV ст., авалодаць усімі тэрыторыямі краіны. Пасля аблогі горада Тырнава — сталіцы Балгарыі, ён быў захоплены ў 1393, цар Іван Шышман быў схоплены ў Філіпопале (сучас. Плоўдзіў) і там у 1395 пакараны смерцю. У 1394 туркі захапілі паўночна-усходнюю частку Балгарыі, а ў 1396 — Відзінскае царства. Так скончылася 210-гадовая гісторыя Другога Балгарскага царства. Шмат балгараў эмігравалі ў ВКЛ, Маскоўскае княства, у іншыя княствы Русі, у Румынію і Сербію. Некаторыя з іх, напрыклад Канстанцін Філосаф (Канстанцін Касценечаскі) і Грыгорый Цамблак у Сербіі, сталі вядомымі асветнікамі. З гэтага моманту на працягу амаль пяці стагоддзяў Балгарыя ператварылася ў правінцыю Асманскай імперыі.

Літаратура

правіць
  • Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).