Адкрыць галоўнае меню

Пераемнасць балгарскай дзяржаўнасціПравіць

Рэспубліка Балгарыя з'яўляецца гістарычнай пераемніцай папярэдніх формаў бесперапыннай балгарскай дзяржаўнасці з 681 года. Аднак, цюркамоўныя протабалгары былі адзіным этнасам і раней. Першыя згадкі пра Балгарыю ўзыходзяць да 354 года.

Старажытная гісторыя БалгарыіПравіць

Землі Балгарыі былі заселены славянамі ў 6 ст. Цюркскія плямёны балгараў з'явіліся ў 7 ст., змяшаліся з славянамі. Хрышчэнне земляў адбылося ў 9 ст. У 10 ст. і 12 ст. на гэтых землях утвараліся магутныя дзяржавы Першае Балгарскае царства і Другое Балгарскае царства. Асманская імперыя захапіла гэтыя землі ў 1396 годзе.

Новы часПравіць

Паўстанне 1876 года, руска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывялі, у выніку, да стварэння самастойнай манархіі (1908). Пасля 1-й Балканскай вайны Балгарыя значна павялічыла сваю тэрыторыю, але страціла большую частку набыткаў, у т.л. эгейскае ўзбярэжжа, у 2-й Балканскай вайне і 1-й сусветнай вайне, дзе выступіла на баку Цэнтральных дзяржаў (1915).

Найноўшы часПравіць

У 2-й сусветнай вайне выступіла на баку краін Восі, выйшла з вайны ў 1944 годзе. Устаноўлены камуністычны рэжым, скінута манархія (8.9.1946). 10.11.1989 Тодар Жыўкаў пайшоў з пасады, што азначыла канец камуністычнага рэжыму ў Балгарыі. З 15 лістапада 1990 года краіна завецца Рэспублікай Балгарыя.

З 29 сакавіка 2004 года ў НАТА. З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўвайшла ў Еўрасаюз.

Гл. таксамаПравіць