Оксфардскі слоўнік Візантыі

(Пасля перасылкі з Oxford Dictionary of Byzantium)

Оксфардскі слоўнік Візантыі (англ.: The Oxford Dictionary of Byzantium, скарочана ODB) — трохтамовы гістарычны слоўнік, апублікаваны ў чэрвені 1991 года выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта. Змяшчае ўсебаковую інфармацыю па Візантыйскай імперыі. Галоўны рэдактар — А. П. Каждан.

Оксфардскі слоўнік Візантыі
англ.: The Oxford Dictionary of Byzantium
Аўтар А.П. Каждан (рэдактар)
Жанр Энцыклапедычны слоўнік
Мова арыгінала Англійская
Афармленне Ілюстраванае выданне
Выдавецтва «Oxford University Press»
Выпуск чэрвень 1991
Старонак 2338
ISBN 0195046528
Электронная версія

АпісаннеПравіць

Слоўнік даступны як у друкаваным відзе, так і ў электроннай версіі ў «The Oxford Digital Reference Shelf» (пры ўмове рэгістрацыі).

У слоўніку маецца больш за 5000 артыкулаў, якія ахопліваюць усю гісторыю Візантыі. Выданне ўтрымлівае біяграфіі выдатных палітычных і літаратурных дзеячаў, падрабязныя артыкулы на рэлігійныя, сацыяльныя, культурныя, юрыдычныя і палітычныя тэмы. Культурныя тэмы ўключаюць музыку, багаслоўе і мастацтва. Таксама раскрыты пытанні па ваенным мастацтве, дэмаграфіі, адукацыі, сельскай гаспадарцы, гандлю, навуцы, філасофіі і медыцыне.

У слоўніку больш за 200 ілюстрацый, табліцы і карты ў якасці даведкавага матэрыялу для вывучэння візантыйскай цывілізацыі.

УзнагародыПравіць

Оксфардскі слоўнік Візантыі ганараваны шматлікіх узнагарод, у тым ліку:

  • 1991 г. — Reference Reviews Award: Лепшае спецыяльнае даведкавае выданне.
  • 1991 г. — R. R. Hawkins Award: Найбольш выдатнае прафесійнае даведкавае або навуковае выданне.