Мадам дэ Лавернь
Мадáм дэ Лавернь (фр.: Madame de Lauvergne; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― французская паэтэса, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.
Мадам дэ Лавернь | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Le Roux |
Псеўданімы | Lénodaride |
Дата нараджэння | 1620[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1670[2] |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Кірунак | прэцыёзная літаратура[d] |
Мова твораў | французская |
Біяграфія
правіцьДзявочае прозвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтку Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лавернь.
«Слоўнік прэцыёзніцаў» (фр.: Le dictionnaire des Précieuses), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменніцы-прэцыёзніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасці) — удава-прэцыёзніца, ва ўзросце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзе[3].
Лесбіянка, мадам дэ Лавернь прызналася ў адным з сваіх санетаў у каханні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санет да мадмуазэль Гадфруа»[4].
Творчасць
правіцьАдзіны зборнік твораў пісьменніцы (выдадзены пасля смерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегій, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазіцый, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасць і густ» аўтара[5].
Творы
правіць- Recueil de poésies; C. Barbin, 1680[6].
Зноскі
- ↑ Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet ; Hildesheim, 1856
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #13006419j // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856.
- ↑ Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156.
- ↑ Viollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574.
- ↑ Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item