Мадонна з дзіцем ля каміна

карціна

Мадонна з дзіцем ля каміна (ням.: Maria mit dem Jesuskind am Kamin) — карціна алеем на дрэве аўтарства Рабера Кампена, якая захоўваецца ў Эрмітажы. Гэты твор з’яўляецца правай створкай дыптыха, левая створка прысвечана Тройцы.

ням.: Maria mit dem Jesuskind am Kamin
ням.: Maria mit dem Jesuskind am Kamin
Рабер Кампен
Мадонна з дзіцем ля каміна. 1430-я
Матэрыял дрэва
Тэхніка алейны жывапіс
Памеры 34 × 24,5 см
Эрмітаж, г. Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-443 і ГЭ-442)
«Тройца». Левая створка дыптыху. Эрмітаж

Апісанне

правіць

Марыя намаляваная ва ўтульным інтэр’еры бюргерскага дома. З натуральнасцю простай жанчыны яна размясцілася ля каміна, яе атачаюць звычайныя бытавыя прадметы[1]. Яна цалкам паглынутая звычайнымі матчынымі клопатамі і збіраецца спавіваць Дзіцятка, для чаго грэе руку ля каміна[2].

Кампен падрабязна прайграў дэталі інтэр’еру і прадметы хатняга ўжытку, падкрэсліўшы іх аб’ём, матэрыяльнасць і асаблівасці фактуры: мармуровыя пліткі падлогі, накідку з футра гарнастая  (ням.) на каленях Панны Марыі, таз і збан з латуні, беласнежны ручнік, жалезныя клямары, капялюшыкі цвікоў і краты акна[2]. Аднак глядач з першага погляду бачыць у гэтай карціне нешта большае, што выходзіць за межы штодзённасці: жыццё прасторы, намаляванай мастаком, нібы спынілася, непадуладнае звыклай плыні часу, рэчы пры ўсёй іх канкрэтнасці ўспрымаюцца як тыя, што належаць не празаічнай рэчаіснасці, а нейкаму іншаму, ідэальнаму свету[1]. Кожны адлюстраваны прадмет становіцца сімвалам: рукамыйніца і ручнік сімвалізуюць чысціню Марыі, адкрытае акно і святло, што льецца з яго, — прысутнасцю духоўнага пачатку, камін — злыя сілы, ад якіх Марыя абараняе немаўля[1].

Правенанс

правіць

Карціна трапіла ў Эрмітаж са збору Д. П. Тацішчава  (руск.) ў С. — Пецярбургу па завяшчанні ўладальніка ў 1845 годзе. Спачатку дыптых прыпісваўся Ван Эйку, але падобная атрыбуцыя не пацвердзілася[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць