У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Калас.
Мадыс Калас (эст.: Madis Kallas; нар. 22 красавіка1981 г., Курэссаарэ) — эстонскі спартсмен, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Міністр навакольнага асяроддзя Эстоніі з 18 ліпеня 2022 г. ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. У мінулым — старэйшына воласці Саарэмаа (2017—2020, 2021—2022), мэр горада Курэссаарэ (2015—2017).
У мінулым — лёгкаатлет, прафесійна займаўся мнагаборствам. Выступаў за зборную Эстоніі па лёгкай атлетыцы ў 2004—2007 гадах, двухразовы пераможца Кубка Еўропы ў камандным заліку, чэмпіён Эстоніі ў сямібор'і, удзельнік шэрагу буйных міжнародных стартаў, у тым ліку чэмпіянату Еўропы ў Гётэбаргу.