Мазурская акруга

Мазурская акруга (польск.: Okręg mazurski), таксама акруга Усходняя Прусія (польск.: okręg Prusy Wschodnie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе пасляваеннай Польшчы, якая існавала на тэрыторыях былой нямецкай Усходняй і Заходняй Прусіі, далучаных да Польшчы у 19451946 гадах па выніках Другой сусветнай вайны (так званыя вернутыя тэрыторыі).

Мазурская акруга
Краіна
Дата ўтварэння 14 сакавіка 1945
Дата скасавання 28 чэрвеня 1946

Акруга была ўтворана 14 сакавіка 1945 года. Яна ахоплівала тэрыторыю былой Усходняй Прусіі ў межах 1939 года, якія ўвайшлі ў склад Польшчы (уключаючы рэгіён ніжняга цячэння Віслы і субрэгіён Элка, Голдапа і Алецка). 28 чэрвеня 1946 года акруга была скасавана і пераўтворана ў Альштынскае ваяводства пасля ўключэння Павісля (без Сушскага павета) у Гданьскае ваяводства, а Элцкага, Галдапскага і Алецкага паветаў — у Беластоцкае ваяводства.

Акруговым адміністратарам быў урадавы ўпаўнаважаны Якуб Правін.