Майкл Мак-Гіўні
Майкл Мак-Гіўні (12 жніўня 1852, ЗША — 14 жніўня 1890) — ксёндз, заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба».
Майкл Мак-Гіўні | |
---|---|
англ.: Michael J. McGivney | |
![]() | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
12 жніўня 1852[1] |
Смерць |
14 жніўня 1890[1] (38 гадоў)
|
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і ірландскіх імігрантаў. Ён быў старэйшым сынам з трынаццаці дзяцей у сям’і, шасцёра з якіх памерлі ў маленстве. Яго бацька працаваў фармоўшчыкам.
Майкл вучыўся ў школе, але ў 13-гадовым узросце кінуў вучобу і пайшоў працаваць драбільшчыкам на фабрыку па вырабу латуні.
У 16 гадоў паступіў у семінарыю і ў 1877 годзе прыняў святарскае пасвячэнне ў Балтымары, у найстарэйшай каталіцкай катэдры ў ЗША. Быў скіраваны на служэнне ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Нью-Хэйвене, дзе замяніў хворага пробашча парафіі.
У адказ на праблему высокай смяротнасці сярод мужчын, якія выконвалі небяспечную працу, моцныя антыкаталіцкія стэрэатыпы амерыканскага грамадства, а таксама паўсюдную беднасць сярод католікаў ксёндз Мак-Гіўні ў 1882 годзе разам са сваімі парафіянамі заснаваў мужчынскую супольнасць «Рыцараў Калумба» — арганізацыю свецкіх католікаў, якія жадалі паглыбляць сваю веру, дапамагаць адзін аднаму і дзейнічаць дзеля дабра каталіцкіх сем’яў.
Сёння гэтая міжнародная касцёльная супольнасць дзейнічае ў больш як дзесяці краінах і налічвае ў сваіх шэрагах каля 1,9 млн удзельнікаў.
У 1996 годзе быў распачаты працэс беатыфікацыі[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Michael Joseph McGivney // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ У ЗША будзе беатыфікаваны заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба», які стане першым благаслаўлёным амерыканскім пробашчам