Майк Хотарн

Джон Майкл «Майк» Хотарн (англ.: John Michael «Mike» Hawthorn, 10 красавіка 1929, Мексбара, Ёркшыр — 22 студзеня 1959, Гуілфард, Сурэй) — брытанскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1958 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Першы брытанскі пілот, які заваяваў гэты тытул. Удзельнік аварыі на гонцы ў Ле-Мане ў 1955 годзе.

Майк Хотарн
Mike Hawthorn 1958 Argentine GP.jpg
Грамадзянства
Дата нараджэння 10 красавіка 1929(1929-04-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1959(1959-01-22)[1][2] (29 гадоў)
Месца смерці
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

24 гадзіны Ле-МанаПравіць

Пяць разоў прымаў удзел у 24 гадзінах Ле Мана.

У 1953 годзе быў дыскваліфікаваны.

Вярнуўся ў 1955 годзе на Jaguar D-Type у адным экіпажы з Айварам Б’юбам. Праз чатыры гадзіны здарылася аварыя, прычынай якой стаў манеўр Хотарна. Ён затармазіў, каб заехаць на піт-лейн. Лэнс Маклін павярнуў, каб пазбегнуць сутыкнення з Хотарнам, але пры гэтым зачапіў Mercedes-Benz 300 SLR П’ера Лявега. Мерседэс вылецеў у бок трыбуны і ўрэзаўшыся ў пагорак разваліўся. Рухавік, падвеска, радыятар і іншыя часткі паляцелі ў натоўп, а рэшткі аўтамабіля загарэліся. У выніку аварыі Лявег і больш за 80 гледачоў загінулі, яшчэ 180 атрымалі раненні. Нягледзячы на аварыю, гонка была працягнута і Хотарн і Б’юб перамаглі. Было шмат спрэчак аб ролі Хотарна ў аварыі, аднак ​​​​афіцыйнае расследаванне палічыла, што ён не нясе за гэта адказнасці і гэта быў гоначны інцыдэнт.

Пасля Хотарн выступаў у Ле-Мане яшчэ тры разы, але не фінішаваў вышэй за шостае месца.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Mike Hawthorn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Mike Hawthorn // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць