Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Minot State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Майнат у штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Minot State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Minot State University
Заснаваны 1913
Студэнты 2 920[1]
Размяшчэнне Майнат, Паўночная Дакота, ЗША
Сайт minotstateu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня была заснавана ў 1913 годзе як Майнацкая нармальная школа, двухгадовая школа, прызначаная для падрыхтоўкі настаўнікаў для работы ў паўночна-заходняй частцы штата. У 1924 годзе Майнацкая нармальная школа пачала выдаваць дыпломы бакалаўра, што запатрабавала змены назвы на Майнацкі дзяржаўны педагагічны каледж. З часам спектр акадэмічных прапаноў пашырыўся. У 1964 годзе назва вучэльні была скарочаная да Майнацкі дзяржаўны каледж, а ў 1980-я гады каледж стаў універсітэтам.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і навук пра здароўе

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць