ФК Майнц 05

нямецкі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Майнц 05)

«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.

Майнц 05
Выява лагатыпа
Поўная назва 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны 27 сакавіка 1905
Горад Майнц, Германія
Стадыён Мева Арэна
Умяшчальнасць: 34 034
Прэзідэнт Штэфан Гофман[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёна. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб’яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.

Перыяд Трэцяга Рэйха правіць

У 1920—1930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з’яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Філіп Мвенэ 1994
3   Аб Сеп ван дэн Берг 2001
5   Аб Максім Ляйч 1998
7   ПА Лі Джэ Сон 1992
8   ПА Леандру Барэйру 2000
9   Нап Карым Анісіва 1992
10   Нап Марка Рыхтэр 1997
11   Нап Джэсік Нганкам 2000
14   ПА Том Краус 2001
16   Аб Штэфан Бель 1991
17   Нап Людавік Ажорк 1994
18   ПА Надзім Аміры 1996
19   Аб Антані Касі 1997
Паз. Імя Нар.
20   ПА Эдымілсан Фернандыш 1996
21   Аб Дані да Коста 1993
23   ПА Жазуа Гілавагі 1990
24   ПА Мервель Папела 2001
25   Аб Андрэас Ханчэ-Ольсен 1997
27   Бр Робін Цэнтнер 1994
29   Нап Джонатан Буркарт 2000
30   Аб Сільван Відмер (капітан) 1993
31   ПА Дамінік Кор 1994
33   Бр Даніэль Бац 1991
43   Нап Браян Груда 2004
44   Нап Нельсан Вайпер 2005

Спасылкі правіць