Майсей Зельманавіч Любіч
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Майсей Зельманавіч Любіч — гродзенскі архітэктар, уладальнік прыватнай праектнай арганізацыі — тэхнічнай канторай, якая рабіла праекты будынкаў. Сын члена гарадской управы Зельмана Любіча.
Майсей Зельманавіч Любіч | |
---|---|
Грамадзянства |
Цягам некалькіх гадоў па праекце Любіча ў модным тым часам маўрытанскім стылі перабудавана галоўная сінагога, будынак школы хасідаў і Кляўз, і з нуля ўзведзены школы Хеўра-Алшых і мяснікоў на Школьным двары. Галоўнай мастацкай асаблівасцю, які аб’ядноўваў гэты комплекс з пяці яўрэйскіх храмаў, з’яўлялася багатае дэкараванне вонкавых сцен рустам і ўпрыгожванне вокнаў ліштвамі, фланкіраванне фасадаў квадратнымі вежамі з кілепадобнымі завяршэннямі.
Любіч упершыню праявіў сябе ў якасці архітэктара пасля таго, як у выніку веснавога пажару 1885 года згарэла палова Гродна. Горад пачаў адбудоўвацца вельмі імкліва, і такія прафесіі як архітэктары і будаўнікі былі аднымі з найбольш запатрабаваных. Самымі прыкметнымі праектамі Майсея Любіча ў гэты час былі дом купца Мураўёва на Параднай плошчы, воданапорная вежа і дом купцоў Франкаў на Саборнай вуліцы. Пасля рэалізацыі гэтых аб’ектаў архітэктар набыў вядомасць. Галоўнымі кліентамі Любіча выступалі самыя заможныя жыхары Гродна.
Найлепей творчасць Любіча праявілася ў сакральнай яўрэйскай архітэктуры. Апроч комплексу храмаў на Школьным двары ў Гродне, яму належыць праект будаўніцтва малітоўні Брэгмана ў Гродне на вуліцы Мяшчанскай у 1898 годзе і малітоўні Асіра пры вуліцы Доўгай у Брэсце ў 1902 г.
У 1891 годзе гарадскі галава Гродна звярнуўся з просьбай да губернатара пра наданне Майсею Любічу ганаровага грамадзянства. Аднак міністэрства юстыцыі не дазволіла зрабіць гэтага, спасылаючыся на тое, што той не адпавядае патрабаванням для надання асабістага ганаровага грамадзянства. Нягледзячы на адмову, архітэктар актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці горада: ён быў членам праўлення добраахвотнага пажарнага таварыства, а таксама таварыства па забеспячэнню беднага насельніцтва дровамі і іншымі рэчамі першай неабходнасці.